|
Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
быў утвораны 1 сакавіка 1998 г.
У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле
яго задачамі з’яўляюцца:
- падрыхтоўка, каардынацыя і правядзенне мерапрыемстваў па рознабаковай комплекснай аўтаматызацыі дзейнасці архіва з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій;
- вызначэнне асноўных накірункаў развіцця навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва, арганізацыя і правядзенне работы па яго стварэнні і развіцці, укараненне і выкарыстанне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- вывучэнне і ўкараненне ў практыку работы архіва перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння інфармацыйна-пошукавых сістэм і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій;
- нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва;
- арганізацыя і правядзенне работ па алічбаванні архіўных дакументаў;
- стварэнне і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў архіва, навукова-даведачнага апарату ў электронным выглядзе да дакументаў архіва;
- укараненне і забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм архіва і лакальнай вылічальнай сеткі;
- арганізацыя і захаванне на сэрверах архіва лічбавых копій дакументаў, вопісаў спраў, баз дадзеных;
- тэхнічная падтрымка і абнаўленне сайта архіва ў сетцы Інтэрнэт.
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:
- распрацоўвае прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных накірунках, у тым ліку вызначае накірункі аўтаматызацыі рабочых працэсаў і ўкаранення аўтаматызаваных архіўных тэхналогій у архіве, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні;
- распрацоўвае альбо бярэ ўдзел у распрацоўках нарматыўна-метадычных дакументаў па профільных накірунках дзейнасці;
- арганізуе і праводзіць работы па алічбаванні архіўных дакументаў;
- удасканальвае тэхналогіі вядзення справаводства, а таксама ўліку, захавання, стварэння навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва шляхам выкарыстання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
- стварае і запаўняе базы дадзеных і даведнікаў па дакументах архіва ў электронным выглядзе, вывучае пытанні аб рацыянальным спалучэнні традыцыйнай сістэмы навукова-даведачнага апарату са ствараемымі аўтаматызаванымі базамі дадзеных і даведнікамі, а таксама забяспечвае іх выкарыстанне і захаванасць;
- аказвае навукова-метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам архіва па профільных аддзелу накірунках;
- вядзе ўлік і аналізуе эфектыўнасць выкарыстання аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм, рыхтуе прапановы па іх удасканаленні;
- распрацоўвае прапановы да асноўных накірункаў і тэматыкі навукова-даследчыцкай і метадычнай работы архіва ў галіне стварэння аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм;
- бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчыцкіх тэм і рыхтуе метадычныя дапаможнікі па профільных аддзелу накірунках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела, архіва;
- забяспечвае функцыянаванне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм архіва і лакальнай вылічальнай сеткі;
- удзельнічае ў стварэнні і падтрыманні працаздольнасці міжархіўных інфармацыйных сістэм, забяспечвае доступ да даведачнай інфармацыі праз лакальную вылічальную сетку;
- забяспечвае тэхнічную і інфармацыйную падтрымку функцыянавання сайта архіва ў сетцы Інтэрнэт;
- здзяйсняе мерапрыемствы па навуковай арганізацыі працы;
- вывучае айчынны і замежны вопыт у галіне стварэння аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, укараняючы яго ў практыку работы;
- у вызначаным парадку выконвае работы ў межах аказання архівам платных паслуг па профільных накірунках;
- праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
- удзельнічае у працы Вучонага савета, дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на іх разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу накірунках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, здзяйсняе кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
- удзельнічае ў правядзенні і падрыхтоўцы навуковых канферэнцый, нарад, выстаў і г.д., якія арганізоўваюцца архівам, Дэпартаментам і іншымі ўстановамі;
- праводзіць мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў аддзела.
|
|