|
Аддзел выкарыстання дакументаў і інфармацыі быў утвораны 17 жніўня 1979 г.
У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле асноўнымі яго задачамі з’яўляюцца:
- вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы архіва па выкарыстанні дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленню;
- арганізацыя і правядзенне работы па выкарыстанні дакументаў на карысць грамадства, забеспячэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян;
- вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне выкарыстання дакументаў, укараненне яго ў практыку работы аддзела, архіва;
- нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па выкарыстанні дакументаў.
Аддзел у адпаведнасці с ускладзенымі задачамі:
- рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных аддзелу напрамках, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні, удзельнічае ў распрацоўцы і абмеркаванні тэарэтычных і метадычных пытанняў навуковага выкарыстання архіўных дакументаў;
- рыхтуе прапановы да асноўных напрамкаў і тэматыкі навукова-даследчай і метадычнай работы архіва ў галіне выкарыстання і публікацыі дакументаў: рыхтуе тэматычныя выданні, бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых тэм і метадычных дапаможнікаў па профільных аддзелу напрамках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела, архіва;
- інфармуе зацікаўленыя ў рэтраінфармацыі арганізацыі аб дакументах архіва па актуальнай тэматыцы праз сродкі масавай інфармацыі. Выяўляе дакументы па запытах органаў дзяржаўнай улады, Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і інш.;
- арганізуе работу чытальнай залы архіва, згодна з вызначаным парадкам забяспечвае абслугоўванне даследчыкаў у чытальнай зале. Арганізуе выставы дакументаў, праводзіць экскурсіі па архіве, лекцыі, сустрэчы з грамадскасцю;
- вывучае патэнцыйныя патрэбы грамадства ў рэтраспектыўнай інфармацыі, ажыццяўляе рэкламаванне работ і паслуг, якія выконваюцца па дакументах архіва ў мэтах пашырэння дагаворных работ і платных паслуг;
- выконвае тэматычныя і генеалагічныя запыты дзяржаўных, грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і ўстаноў недзяржаўнай формы ўласнасці, грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных арганізацый і грамадзян на дагаворных асновах і ў адпаведнасці з прэйскурантам, згодна з вызначаным парадкам выдае ім даведкі, копіі і выпіскі з дакументаў;
- выконвае запыты біяграфічнага характару, якія паступілі ад жыхароў рэспублікі і замежных грамадзян. Вядзе прыём грамадзян;
- згодна з вызначаным парадкам выконвае дагаворныя работы, аказвае платныя паслугі па выкарыстанні дакументаў. Рыхтуе праекты дагавароў на выкарыстанне архіўных дакументаў, у тым ліку на выкарыстанне архіўнай інфармацыі ў камерцыйных мэтах, вядзе іх улік;
- ажыццяўляе падрыхтоўку да выдання самастойна ці сумесна з іншымі архіўнымі і навуковымі ўстановамі даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў архіва, дакументальных публікацый па профілі архіва ў адпаведнасці з задачамі культурна-асветніцкай працы, патрэбамі развіцця беларускай навукі і культуры, артыкулаў, нарысаў, падборак і інш. матэрыялаў для перыядычнага друку;
- арганізуе работу навукова-даведачнай бібліятэкі і даведачна-інфармацыйнага фонду архіва;
- забяспечвае захаванасць дакументаў ў працэсе іх выкарыстання, удзельнічае ў стварэнні на падставе інфармацыі дакументаў баз дадзеных даследчага характару і арганізуе доступ да іх;
- вядзе ўліковыя дакументы па выкарыстанні і аналізуе эфектыўнасць выкарыстання дакументаў архіва, рыхтуе прапановы па яго удасканаленні;
- праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі ў аддзеле, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
- распрацоўвае канкрэтныя нормы работы на падставе тыпавых норм часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ;
- вывучае і выкарыстоўвае айчынны і замежны вопыт работы ў галіне навуковага выкарыстання архіўных дакументаў і ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненні ў практыку навуковых распрацовак;
- арганізуе падрыхтоўку і правядзенне нарад, семінараў па профільных аддзелу напрамках, удзельнічае ў рабоце навуковых і навукова-практычных канферэнцый, нарад, семінараў;
- удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.
|
|