НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм:



Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм быў утвораны 15 красавіка 1965 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле асноўнымі яго задачамі з’яўляюцца:

  • вызначэнне асноўных напрамкаў развіцця навукова-даведачнага апарату (НДА) да дакументаў архіва, арганізацыя і правядзенне работы па яго стварэнні і развіцці, укараненне і выкарыстанне аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм;
  • дзяржаўны ўлік і фандзіраванне дакументаў;
  • вывучэнне і ўкараненне ў практыку работы аддзела перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння і выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм, у тым ліку аўтаматызаваных, дзяржаўнага ўліку дакументаў;
  • нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні НДА да дакументаў архіва.вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы архіва па выкарыстанні дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленню.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных для аддзела напрамках, у тым ліку плануе падрыхтоўку да выдання архіўных даведнікаў, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні;
  • праводзіць работу па стварэнні і развіцці сістэмы навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных баз даных на дакументы архіва, у тым ліку якія ўтрымліваюць звесткі па асабоваму складу, забяспечвае яго рэалізацыю і выкарыстанне;
  • па ўстаноўленых формах здзяйсняе дзяржаўны ўлік дакументаў і ўносіць змены ў склад і аб’ём фондаў архіва. Рыхтуе даведкі аб складзе і аб’ёме фондаў архіва для Дзяржаўнага фондавага каталога Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
  • сумесна з аддзелам забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў разглядае пытанні фандзіравання дакументаў архіва;
  • праводзіць работу па аналізе і ўліку стану навукова-даведачнага апарата да дакументаў архіва, вядзе картатэку па ўліку стану НДА;
  • праводзіць работу па апісанні дакументаў архіва, удасканаленні і перапрацоўцы вопісаў, катэгарыраванню фондаў;
  • вызначае стварэнне і развіццё рацыянальнай сістэмы каталогаў і іх узаемасувязь у адпаведнасці з узроўнем архіва, здзяйсняе тэматычную распрацоўку і каталагізацыю дакументаў архіва, вядзе сістэматычны і іншыя каталогі, удасканальвае іх склад, каардынуе дзейнасць аддзелаў архіва па каталагізацыі дакументаў ў працэсе правядзення іншых відаў работ;
  • стварае базы дадзеных па дакументах архіва з выкарыстаннем электронна-вылічальнай тэхнікі, вывучае пытанні аб рацыянальным узаемадзеянні традыцыйнай сістэмы НДА са ствараемымі аўтаматызаванымі базамі дадзеных з улікам актуальнасці тэматыкі;
  • ажыццяўляе сумесна з архіўнымі, навуковымі і іншымі зацікаўленымі ўстановамі або самастойна распрацоўку і падрыхтоўку да выдання архіўных даведнікаў (шляхаводнікаў, паказальнікаў, аглядаў, вопісаў, каталогаў і інш.), у тым ліку з выкарыстаннем электронна-вылічальнай тэхнікі;
  • згодна з вызначаным парадкам выконвае дагаворныя работы, аказвае платныя паслугі па профільных напрамках;
  • вядзе ўлік і аналізуе эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм, рыхтуе прапановы па іх удасканаленні;
  • распрацоўвае прапановы па асноўных напрамках і тэматыцы навукова-даследчай і метадычнай работы архіва ў галіне стварэння інфармацыйна-пошукавых сістэм, рыхтуе метадычныя парады, каардынацыйныя планы і іншыя дакументы для іх распрацоўкі;
  • бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых тэм і рыхтуе метадычныя дапаможнікі па профільных для аддзела напрамках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела;
  • праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
  • вывучае айчынны і замежны вопыт у галіне стварэння і выкарыстання інфармацыйна-пошукавых сістэм, укараняе яго ў практыку работы аддзела, архіва;
  • удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, дырэкцыі і экспертна-метадычнай камісіі архіва, выносіць на іх разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных для аддзела напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.






Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь