НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Аддзел публікацыі дакументаў:



Аддзел публікацыі дакументаў быў утвораны 1 ліпеня 2004 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле асноўнымі яго задачамі з’яўляюцца:

  • вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы архіва па выкарыстанні і публікацыі дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
  • публікацыя дакументаў і іншых навуковых зборнікаў на карысць грамадства ў навуковых, навукова-папулярных, культурна-асветніцкіх, навучальных і сацыяльна-прававых мэтах;
  • вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне публікацыі дакументаў, укараненне яго ў практыку работы аддзела, архіва;
  • распрацоўка навуковых тэм і нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па публікацыі дакументаў;

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных аддзелу напрамках, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні, удзельнічае ў распрацоўцы і абмеркаванні тэарэтычных і метадычных пытанняў публікацыі архіўных дакументаў;
  • рыхтуе прапановы да асноўных напрамкаў і тэматыкі навукова-даследчай і метадычнай работы архіва ў галіне публікацыі дакументаў;
  • вывучае і выяўляе патэнцыяльныя патрэбы грамадства ў рэтраспектыўнай інфармацыі, рыхтуе тэматычныя выданні, зборнікі дакументаў, прымае ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых тэм і метадычных дапаможнікаў па профільных аддзелу напрамках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела, архіва;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку да выдання самастойна ці сумесна з іншымі архіўнымі і іншымі ўстановамі даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў архіва, дакументальных публікацый па профілю архіва ў адпаведнасці з задачамі культурна-асветніцкай працы, патрэбамі развіцця беларускай навукі і культуры, артыкулаў, нарысаў, падборак і інш. матэрыялаў для перыядычнага друку; каардынуе работу выканаўцаў па падрыхтоўцы публікацый, арганізуе іх абмеркаванне і рэцэнзаванне;
  • выкарыстоўвае для інфармацыі пра дакументы архіва перыядычны друк, тэлебачанне, радыё, міжнародныя выдавецтвы;
  • вядзе ўлік публікацый і аналізуе эфектыўнасць публікацый дакументаў архіва, рыхтуе прапановы па удасканаленні працы;
  • праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі ў аддзеле, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
  • распрацоўвае канкрэтныя нормы работы на падставе тыпавых норм часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ;
  • вывучае і выкарыстоўвае айчынны і замежны вопыт работы ў галіне публікацыі архіўных дакументаў і ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненні ў практыку навуковых распрацовак;
  • арганізуе падрыхтоўку і правядзенне нарад, семінараў па профільных аддзелу напрамках, удзельнічае ў рабоце навуковых і навукова-практычных канферэнцый, нарад, семінараў;
  • удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.






Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь