НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў:



Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў быў утвораны 5 ліпеня 1938 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле яго задачамі з’яўляюцца:

  • арганізацыя захоўвання і забеспячэнне захаванасці дакументаў у архівасховішчах;
  • цэнтралізаваны ўлік стану захаванасці дакументаў архіва і арганізацыя іх прафілактычнай і рэстаўрацыйна-кансервацыйнай апрацоўкі;
  • выяўленне і захаванне асабліва каштоўных дакументаў, арганізацыя працы па стварэнні страхавога фонду копій унікальных і асабліва каштоўных дакументаў і фонду карыстання;
  • прыём на захаванне дакументаў профілю архіва;
  • выдача спраў з архівасховішчаў у чытальную залу даследчыкам, у аддзелы архіва і ў часовае карыстанне ўстановам;
  • вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз працы архіва па забеспячэнні захаванасці, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
  • вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне захаванасці дакументаў, укараненне яго ў практыку працы аддзела, архіва;

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў працы архіва па профільных аддзелу напрамках, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні;
  • аналізуе стан працы па забеспячэнні захаванасці, рыхтуе прапановы па яе ўдасканаленні, падрыхтоўвае прапановы да асноўных напрамкаў навукова-даследчай і метадычнай працы архіва у галіне забеспячэння захаванасці дакументаў;
  • забяспечвае захаванне і рацыянальнае размяшчэнне дакументаў;
  • арганізоўвае стварэнне і падтрыманне аптымальных умоў і рэжымаў захавання дакументаў, выкананне правіл тэхнікі бяспекі і супрацьпажарнага стану ў памяшканнях архівасховішчаў і працоўных пакоях аддзела; забяспечвае, сумесна са службай галоўнага інжынера, належны стан і эксплуатацыю плошчаў і абсталявання ў аддзеле і архівасховішчах;
  • удзельнічае ў вызначэнні запатрабаванасці архіва ў абсталяванні для захоўвання і аховы дакументаў, стварэнні баз дадзеных па дакументах архіва, вядзе кампутарную базу дадзеных аб стане дакументаў; сумесна з аддзелам інфармацыйна-пошукавых сістэм разглядае пытанні фандзіравання дакументаў архіва;
  • вызначае неабходнасць і чарговасць правядзення праверкі наяўнасці і стану дакументаў, арганізоўвае і каардынуе гэту працу ў архівасховішчах, вядзе картатэку цыклічнасці праверкі наяўнасці і стану дакументаў; арганізоўвае і кантралюе працу па ўліку і пошуку нязнойдзеных дакументаў;
  • арганізоўвае і каардынуе працу па вызначэнні фізічнага стану дакументаў, у тым ліку на плёначных носьбітах, страхавога фонду і фонду выкарыстання, вядзе ўлік дакументаў, якія патрабуюць дэзінфекцыі, дэзінсекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, аднаўлення згаслых тэкстаў, пераводу дакументаў на іншую аснову, карданіравання, нумарацыі лістоў, шыфроўкі і іншай працы, якія забяспечваюць захаванне дакументаў;
  • арганізоўвае і каардынуе працу па падрыхтоўцы дакументаў да дэзінфекцыі, дэзінсекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, ажыццяўляе сувязь з Цэнтральнай лабараторыяй мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду ў гэтым накірунку;
  • праводзіць карданіраванне, абяспыльванне, рэстаўрацыю трэцяй і чацвёртай катэгорый і падшыўку дакументаў, нумарацыю лістоў, шыфроўку адзінак захавання, афармленне вокладак адзінак захавання, ярлыкоў;
  • арганізоўвае і ажыццяўляе працу па выяўленні, апісанні, уліку і забеспячэнні захаванасці асабліва каштоўных дакументаў, а таксама працу па стварэнні страхавога фонду копій унікальных і асабліва каштоўных дакументаў і фонду карыстання;
  • забяспечвае выкананне правіл выдачы спраў, мікрафільмаў страхавога фонду і фонду карыстання з архівасховішчаў, кантралюе выкананне правілаў захаванасці выдадзеных спраў, іх своечасовае вяртанне ў архівасховішча;
  • удзельнічае ў распрацоўцы навукова-даследчых тэм;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку і рэцэнзаванне нарматыўных і метадычных дакументаў па пытаннях забеспячэння захаванасці дакументаў архіва, укараняе іх у практыку працы аддзела, а таксама перадавы вопыт па профільнаму напрамку;
  • праводзіць эканамічны аналіз працы аддзела, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
  • удзельнічае і рыхтуе матэрыялы для разгляду на пасяджэннях дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі і іншых дарадчых органаў архіва, па пытаннях забеспячэння захаванасці дакументаў, ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў.






Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь