|
|
||||
Национальный |
![]() |
|||
![]() |
![]() |
|||
Сборники |
||||||||||||
Правілы для аўтараў «Архіварыуса»
1. «Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні па розных галінах тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы на апублікаваныя працы. 2. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, якія адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь да навуковых артыкулаў. 3. Рэдакцыйная калегія публікуе ў першую чаргу артыкулы, прадстаўленыя асобамі апошняга года паслявузаўскага навучання (аспірантура, дактарантура, саіскальніцтва). 4. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі. 5. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула прадстаўляюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады, аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку. 6. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола прадставіць дзве рэцэнзіі – доктара і кандыдата навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой зроблена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку. 7. Рэкамендацыі да друку навуковых артыкулаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі органаў і ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць Вучоныя рады Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, БелНДІДАС, БелНДЦЭД, іншых дзяржаўных архіваў, навуковых і вышэйшых навучальных устаноў. 8. Для публікацый дакументальных крыніц, матэрыялаў інфармацыйнага характару, рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрабуюцца. 9. Друкаваная версія артыкула завяраецца подпісам аўтара з прастаўленнем даты, а таксама ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемая пасада, вучоная ступень, тэлефоны для сувязі з рэдакцыяй. Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула. 10. Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ) і ангельскай (summary) мовах памерам 100 – 150 слоў. 11. Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і не больш за 20 тыс. знакаў, аб’ём пуб¬лі¬кацыі дакументальных крыніц – 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см. 12. Бібліяграфічныя спасылкі афармляюцца згодна з главой 5 Інструкцыі па афармленні дысертацыі і аўтарэферата (пастанова ВАК Рэспублікі Беларусь ад 22.02.2006 № 2, апублікавана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 20 сакавіка 2006 г., № 41, 7/603). 13. Тэрмін падачы артыкулаў – да 30 чэрвеня бягучага года. Пасля 30 чэрвеня матэрыялы прымаюцца для публікацыі ў штогодніку ў наступным годзе. 14. Рэдакцыйная калегія не бярэ платы за апублікаванне навуковых артыкулаў. Рэдакцыйная калегія «Архіварыуса» |
||||||||||||
![]() | |||
niab@niab.by | |||