Национальный |
||||
Сборники |
||||||||||||
ГЕРБОЎНIК БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫТом 1
Характарыстыка выдання
З пачатку 1996 г. у Н ацыянальным гістарычным архіве Беларусі праводзіцца планавая распрацоўка тэмы “Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі”. Яе мэта - на падставе ўсебаковага вывучэння неабходных архіўных дакументаў, спецыяльнай літаратуры і іншых апублікаваных крыніц падрыхтаваць да выдання энцыклапедычны даведнік па генеалогіі і геральдыцы шляхты Беларусі. Плануемая праца (гербоўнік) складаецца з артыкулаў, прысвечаных кожнаму канкрэтнаму шляхецкаму роду. Галоўнай задачай было апрацаваць матэрыялы “дваранскіх” фондаў, што захаваліся сёння ў НГА Беларусі ў Мінску, прычым базавымі для напісання гербоўніка сталі перш за ўсё асноўныя крыніцы па шляхецкай генеалогіі: персанальныя справы аб дваранстве родаў, вывадовыя пратаколы і радаслоўныя кнігі. Пры неабходнасці аўтары для ўдакладнення і праверкі розных генеалагічных, геральдычных і бібліяграфічных звестак маглі выкарыстоўваць дадатковыя архіўныя і публікаваныя крыніцы, пошукавыя даныя якіх абавязкова пазначаліся ў спасылках ц i крыніцах. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, што існаваў у Расійскай імперыі, і адпаведна дзейнасцю канкрэтных дваранскіх дэпутацкіх сходаў, а таксама нераўнамернасцю захаванасці патрэбных дакументаў прынята наступная паслядоўнасць этапаў іх апрацоўкі: 1) матэрыялы “дваранскіх” фондаў Мінскай губерн i ; 2) тыя ж матэрыялы Віцебскай губерн i ; 3) тыя ж матэрыялы Магілёўскай губерн i . Та кім чынам, гербоўнік плануецца рыхтаваць і выдаваць трыма рознымі часткамі, у кожнай з якіх артыкулы будуць размешчаны па асобных кнігах (тамах) у адпаведнасці з алфавітам. У аснову падрыхтоўкi 1-й часткi (мiнскай) пакладзена апiсанне персанальных спраў аб дваранстве з далучэннем пры iх няпоўнасцi неабходных вывадовых пратаколаў i генеалагiчных таблiц. Указаныя матэрыялы сканцэнтраваны ў 1-м i 2-м вопiсах фонду 319 - “Мiнскi дваранскi дэпутацкi сход”. Персанальных спраў захавалася амаль 4 тыс. адзiнак, што больш за 80% ад агульнай колькасцi згодна з дарэвалюцыйнымi рэестрамi. Вывадовыя пратаколы захавалiся за 1798-1917 гг. практычна цалкам, прычым большасць выводаў адбылася ў 1-й трэцi 19 ст., а генеалагiчныя таблiцы часткова - на канкрэтныя лiтары цi за асобныя гады, усяго каля 30 адзiнак. З крыніцазнаўчага пункту гледжання, з улікам сучасных навуковых норм і патрабаванняў, былі прыняты неабходныя захады, каб як мага больш дакладна перадаць апрацаваныя архіўныя матэрыялы. Дзеля гэтага быў захаваны пакаленны роспіс, што прысутнічаў у структуры выводаў, з увядзеннем суцэльнай (агульнай) нумарацыі на ўсіх прадстаўнікоў роду, з тым, аднак, дапаўненнем, што ў яго ўключаны прадстаўнікі і жаночай лініі, згаданыя ў дакументах, але пераважна не трапіўшыя, згодна з дзеючым дваранскім заканадаўствам, у радавод. Чарговасць размяшчэння канкрэтных асоб у калене строга адпавядае парадку, які ёсць у дакуменце, або зроблена, калі адшуканы адпаведныя звесткі, згодна з храналогіяй датаў іх нараджэнняў (ад ранейшай). Радаводы да першага выводу ўключна пададзены цалкам, без аніякіх скарачэнняў, пазнейшыя звесткі падаюцца сцісла і часам у абагульненым выглядзе. Уласныя імёны пададзены дакладна, як у дакуменце, што дазваляе нярэдка меркаваць аб этнічнай ці канфесійнай прыналежнасці яго носьбіта, асабліва ў пачатках генеалогіі, гэта ж тычыцца ўсіх прозвішчаў і геаграфічных назваў. Інфармацыя па генеалогіі канкрэтнага прозвішча, змешчаная ў “чужых” радаводах, да патрэбнага артыкула не далучалася, аднак пазначана ў асабовым паказальніку. Адшуканыя ў матэрыялах недакладнасці, незразумеласці ці проста памылкі, а таксама ўсе (любыя) заўвагі і крытычна-аналітычныя разважанні аўтараў (рэдактараў) вынесены ў спасылкі. У канцы кожнага артыкула пададзены крыніцы, што былі выкарыстаны для стварэння ўказанага радаводу. Асаблівая ўвага надавалася адкрыццю мажлівых фальсіфікацый дакументаў, што нярэдка сустракаюцца ў апрацаваных матэрыялах, і высвятленню рэальнай генеалогіі роду. Усе артыкулы напісаны па аднолькавай схеме, якая складаецца з наступных частак: 1) назва - падаецца прозвішча і яго варыянт, калі ўжываўся, з пазначэннем назвы герба ці яго варыянта (змены), якім дадзены род карыстаўся; 2) уступная частка - звесткі, адкуль па родавым паданні паходзілі ці дзе пражывалі складальнікі выводу, а таксама прыналежнасць іх да шляхты, зямян ці іншага стану на пачатку генеалог ii . Пры неабходнасці разглядаюцца асаблівасц i выявы гербу i акал i чнасц i яго атрымання ц i ўжывання. Тут жа падаюцца звесткі пра карыстанне гербавымі ці родавымі прыдомкамі і інфармацыя, якая была запісана ў выводзе як вядомая, але не звязаная прама з указаным радаводам; 3) асноўная частка - апісанне генеалогіі роду, што падаецца ў выглядзе пакаленнага роспісу. Яна ўключае ўказанне рэальнага, засведчанага пэўнымі звесткамі і дакументамі родапачынальніка, яго нашчадкаў з пазначэннем сваяцкіх сувязяў, шлюбаў, фактаў валодання імі зямлёй, маёнткамі i i ншай нерухомасцю, прызначэння ці выбару на пасады і выканання адпаведных абавязкаў, нясення цывільнай або вайсковай службы, месцаў пражывання, перасялення і i ншыя звестк i . Асноўная частка завяршаецца інфармацыяй пра даты выводу ў ДДС з указаннем часткі радаводнай кнігі, да якой род быў аднесены, і ўказа Дэпартамента Герольдыі пры Сенаце аб зацвярджэнні (ці незацвярджэнні) роду ў дваранстве Расійскай імперыі; 4) крыніцы - падаецца спіс усіх выкарыстаных аўтарам для стварэння дадзенага радаводу архіўных і публікаваных матэрыялаў. Да гербоўніка дадаецца неабходны навукова-даведачны апарат, складзены выключна на падставе апрацаваных дакументаў, без выкарыстання якіх-небудзь спецыяльных даведнікаў. Лічба ў ім азначае парадкавы нумар артыкула, адпаведна дужкамі і падкрэсленнем пазначаны роды, чыім генеалогіям прысвечаны асобныя артыкулы. Асабовы паказальнік уключае ўсе згаданыя прозвішчы (з іх варыянтамі, прыдомкамі) і імёны вядомых гістарычных асоб з пазначэннем іх пасад, урадаў і г.д. Саслоўная прыналежнасць адзначалася толькі для асоб нешляхецкіх станаў. Асаблівая ўвага надавалася ўліку жаночых ліній, таму жанчыны пададзены некалькі разоў, на дзявочыя і шлюбныя прозвішчы, з указаннем, пры мажлівасці, чарговасці шлюбу, бацькоў і іншых звестак. Геаграфічны паказальнік уключае ўсе ўласныя назвы населеных пунктаў і іншых геаграфічных і адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’ ектаў з указаннем тытулу (для населеных месцаў) і яго адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці пад час існавання РП і Расійскай імперыі. Алфавітны спіс гербаў уключае назвы ўсіх трапіўшых у гербоўнік гербаў з указаннем родаў, што імі карысталіся.
Акрамя апісання генеалогіі даюцца гербы кожнага роду. Лічыцца, што на Беларусі гербы з’явіліся, хутчэй за ўсё, разам з княжацкімі і тэрытарыяльнымі ў 9 ст. Шляхецкія гербы на нашай тэрыторыі юрыдычна аформіліся пад час Гарадзельскай уніі 1413 г. Бясспрэчна, дагэтуль існавалі розныя родавыя знакі (у шляхты і магнатаў), якія пазней аформіліся ў разнастайныя гербы. Прынамсі, не выпадкова колькасць гербаў беларускай шляхты сягае больш за тысячу адзінак. У сувязі з фактычнай адсутнасцю геральдычнай тэрміналогіі было вырашана ў першым томе “Гербоўніка...” адмовіцца ад апісання гербаў. Амаль усе назвы гербаў дадзены ў адпаведнай адаптацыі да беларускай мовы. Найбольшая колькасць малюнкаў гербаў была зроблена з адпаведных малюнкаў 19 ст., якія меліся ў асабовых справах і генеалагічных табліцах, да якіх часам дадавалася і грунтоўнае апісанне на польскай ці расійскай мовах. Асобныя з іх узнаўляліся толькі па апісаннях, якія часта былі недакладнымі ці фрагментарнымі (“Леў” ці інш.) Зрэдку у справах сустракалася толькі назва герба і спасылкі на польскія гербоўнікі. Пераважна гэта тычылася найбольш распаўсюджаных гербаў (“Астоя”, “Ястрабец”). У такіх выпадках аўтары карысталіся вядомым i гербоўнікамі А.Банецкага, Ю. Шыманьскага i Ю.Х ш аньскага. Прынцыпы падачы чорна-белых варыянтаў малюнкаў былі традыцыйнымі. Колеры перадаваліся найбольш распаўсюджанымі пазначэннямі ў выглядзе штрыхоўкі. Напрыклад, вертыкальнай штрыхоўкай - чырвоны, гарызантальнай - блакітны, кропкамі - залаты і г.д. Для перадачы самой сістэмы герба былі ўзяты асноўныя элементы кароны і шлемавая эмблема. Форма шчыта была абрана найбольш характэрная для позняй геральдыкі і для выданняў падобнага кшталту. Гэта новафранцузскі шчыт, які нагадвае прастакутнік са скошанымі ніжнімі кутамі ды вастрыём у ніжнім баку. Шлем - традыцыйны для нетытулаванага заходнееўрапейскага рыцарства - з паліраванай сталі з апушчаным забралам, звернуты ў профіль, але часам сустракаецца звернуты ў правы бок. На ўсіх малюнках на шлем адзета тыповая шляхецкая карона. На апошняй знаходзіцца шлемавая эмблема, якая звычайна складзена з выявы самога герба ці ягоных частак, а таксама са страусавых ці паўлінавых пёраў. С.Рыбчонак
|
niab@niab.by | |||