НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


3 красавіка 2017 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Дакументальная спадчына Беларусі XVI–XIX стагоддзяў: архіў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра»



3 красавіка 2017 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Дакументальная спадчына Беларусі XVI–XIX стагоддзяў: архіў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра», падрыхтаванай па выніках сумеснага праекта Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Мэтай праекта з’яўлялася атрыбуцыя, апісанне і стварэнне лічбавых копій рукапісных дакументаў XVI–XIX стагоддзяў з фондаў музея, прадастаўленне магчымасці азнаёміцца з імі шырокаму колу даследчыкаў, што з’яўляецца асабліва актуальным у бягучым годзе, абвешчаным у Рэспубліцы Беларусь Годам навукі.

Архівістамі была праведзена апрацоўка і алічбоўка комплекса дакументаў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра. Свята-Троіцкі манастыр у Слуцку з’яўляўся рэзідэнцыяй слуцкіх архімандрытаў і адным з найбуйнейшых цэнтраў праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. У сувязі з гэтым у яго архіве захавалася мноства дакументаў, складзеных не толькі на тэрыторыі Слуцка і Слуцкага княства, але і ў Вільні, Кіеве, Заблудаве, многіх іншых гарадах і мястэчках Навагрудскага, Мазырскага, Пінскага, Лідскага і Гродзенскага паветаў.

На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў найбольш цікавых дакументаў, у тым ліку аўтографы караля Аўгуста ІІ, князёў Крыштофа, Януша і Багуслава Радзівілаў, рэйнскага пфальцграфа Карла-Філіпа Нойбурга.

Падчас адкрыцця выставы перад прысутнымі выступілі старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.Г.Рыжкоў, дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Даніловіч, а таксама намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў.

У ходзе мерапрыемства адбылася ўрачыстая перадача музею вырабленых архівам лічбавых копій дакументаў.

У адкрыцці выставы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі навуковай грамадскасці, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Выстава працуе да 9 красавіка 2017 г. у памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12).


Банер сумеснай выставы, размешчаны на будынку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь



Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк



Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч



Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч перадае лічбавыя копіі дакументаў дырэктару Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.Г.Рыжкову



Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Даніловіч



Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў



У часе адкрыцця выставы



У часе адкрыцця выставы



Фрагмент экспазіцыі



Фрагмент экспазіцыі






Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь