Национальный |
||||
Iнфармацыя аб выданні 4-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты» |
||||||||||||
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў чацвёрты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (Літара «Г»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 306 шляхецкіх родаў з Мінскай губерні, што падавалі дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГАБ. Аўтарскі калектыў: Д.Ч.Матвейчык (кіраўнік), Я.С.Глінскі, Д.В.Лісейчыкаў, Ю.М.Снапкоўскі, В.В.Урублеўскі. Навуковы рэдактар: прафесар, доктар габілітаваны А.Рахуба. Кніга забяспечана асабовым і геаграфічным паказальнікамі. Да тома дадаюцца каляровыя выявы гербаў шляхецкіх родаў, якія маюцца ў матэрыялах фонду – у персанальных справах аб паходжанні родаў, генеалагічных табліцах і кнігах вывадовых пратаколаў. Выданне ажыццёўлена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь». |
niab@niab.by | |||