НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Iнфармацыя аб выданні 4-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»



27 верасня 2016 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 4».

Аўтарскі калектыў: Д.Ч.Матвейчык (кіраўнік), Я.С.Глінскі, Д.В.Лісейчыкаў, Ю.М.Снапкоўскі, В.В.Урублеўскі.

Навуковы рэдактар: прафесар, доктар габілітаваны А.Рахуба.

Кніга забяспечана асабовым і геаграфічным паказальнікамі. Да тома дадаюцца каляровыя выявы гербаў шляхецкіх родаў, якія маюцца ў матэрыялах фонду – у персанальных справах аб паходжанні родаў, генеалагічных табліцах і кнігах вывадовых пратаколаў.


Кніга змяшчае 306 радаводных роспісаў шляхты пераважна Мінскай губерні са звесткамі пра сваяцкія сувязі прадстаўнікоў таго ці іншага роду, даты нараджэння і смерці, месца пражывання, валоданне нерухомай маёмасцю, займанне пасад на дзяржаўнай (грамадзянскай ці ваеннай) і прыватнай службе, уцягнутасць у гістарычныя падзеі і інш. Агулам том змяшчае звесткі пра тысячы шляхціцаў, што жылі ў Беларусі да пачатку ХХ ст. Кніга суправаджаецца каляровым ілюстрацыйным дадаткам, куды вынесены выявы гербаў, а таксама найбольш цікавыя дакументы, што змяшчаюцца ў радаводным справах.

Выхад кнігі стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, што тычацца шляхецкай генеалогіі.

Кантактныя асобы:

Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГАБ – (017) 286 75 26.

Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГАБ – (017) 392 64 58.







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь