НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Iнфармацыя аб выданні 4-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»



28 верасня 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 4-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Г). Перад гасцямі выступілі дырэктар НГАБ Д.У. Яцэвіч, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С. Макарэвіч, галоўны архівіст аддзела выкарыстання дакументаў НГАБ У.М. Дзянісаў.

Аўтары тома – супрацоўнікі аддзела публікацыі дакументаў НГАБ Я.С. Глінскі, Ю.М. Снапкоўскі, В.В. Урублеўскі і Д.Ч. Матвейчык – распавялі пра асаблівасці выдання ў цэлым і 4-га тома ў прыватнасці, пра спецыфіку работы па распрацоўцы неабходных архіўных крыніц, а таксама падзяліліся планамі па падрыхтоўцы наступных тамоў.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага навукова- даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, а таксама даследчыкі-генеолагі, краязнаўцы і студэнты.

Выхад кнігі стаў магчымы дзякуючы плённаму шматгадоваму супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры напісанні тома.


«Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 4)


Дырэктар НГА Беларусі Д. У. Яцэвіч


Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У. І. Адамушка


Начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р. С. Жаўняркевіч


Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В. С. Макарэвіч


Галоўны архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі У. М. Дзянісаў


Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Я. С. Глінскі


Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Ю.М. Снапкоўскі


Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі В. В. Урублеўскі


Загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Д. Ч. Матвейчык


Падчас прэзентацыі


Падчас прэзентацыі


Выстава дакументаў да прэзентацыі







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь