16 кастрычніка у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (том 3, літара В).
Перад гасцямі выступілі дырэктар НГАБ Д.У. Яцэвіч, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай работы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С.А. Рыбчонак, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С. Макарэвіч, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б. Доўнар, намеснік дырэктара НГАБ Д.В. Лісейчыкаў.
Ад калектыву аўтараў загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГАБ Д.Ч. Матвейчык распавёў усім прысутным пра патрэбу падобнага выдання ў сённяшняй Беларусі, вялікую грамадскую цікавасць да зборніка і працу, якая вядзецца над падрыхтоўкай чарговых тамоў.
У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Літоўскага педагагічнага ўніверсітэта, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, а таксама даследчыкі-генеолагі, краязнаўцы, студэнты.
Увазе прысутных быў таксама прадстаўлены нядаўна выдадзены зборнік «Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)», якім была завершана серыя даведнікаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Выхад абедзвюх кніг стаў магчымы дзякуючы плённаму супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, што тычацца шляхецкай генеалогіі.

«Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 3) і зборнік «Могилевская губерния:
государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)»

Дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч

Начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі
Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі
Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук
і інфармацыйна-аналітычнай работы Інстытута гісторыі
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С.А. Рыбчонак

Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу
гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С. Макарэвіч

Загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі
Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б. Доўнар

Загадчык аддзела публікацыі дакументаў
НГА Беларусі Д.Ч. Матвейчык

Падчас прэзентацыі

У часе прэзентацыі

У часе прэзентацыі

У часе прэзентацыі

У часе прэзентацыі