НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі
«Дакументальная спадчына Беларусі XIV – XX стагоддзяў»



26 чэрвеня 2013 года адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Дакументальная спадчына Беларусі XIV–XX стагоддзяў», прысвечаная 75-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі 19 разнастайных устаноў і арганізацый, у тым ліку Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інш.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка і дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч.

Работа праходзіла па чатырох секцыях: «Актуальныя праблемы вывучэння гісторыі Беларусі», «Архіўныя крыніцы і крыніцазнаўства», «Лёсы архіўных скарбаў Беларусі», «Сучасныя тэндэнцыі і праблемы архівазнаўства».

У выступленнях дакладчыкі неаднаразова падкрэслівалі важнасць захоўваемых у НГАБ дакументаў для вывучэння гісторыі Беларусі і сумежных краін. Разам з тым удзельнікамі разглядаліся і тая дакументальная спадчына Беларусі, якая апынулася ў архівасховішчах іншых краін.

Да мерапрыемства быў падрыхтаваны юбілейны буклет, які атрымалі ўсе ўдзельнікі. Увазе прысутных быў прапанаваны прэзентацыйны фільм «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: да 75-годдзя з дня заснавання», у памяшканні архіва экспанавалася выстава старадрукаваных выданняў XVII–XVIII стагоддзяў з фондаў навукова-даведачнай бібліятэкі. Напрыканцы для ўсіх жадаючых была арганізавана экскурсія па фондах.

Па выніках працы запланавана падрыхтоўка да выдання зборніка матэрыялаў канферэнцыі.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў выступілі дырэктар
Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
У.І.Адамушка і дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч



Праца па секцыях


Праца па секцыях


Праца па секцыях


Праца па секцыях


Дыскусіі







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь