НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Інфармацыя аб удзеле ў семінары у Музеі Палаца караля Яна ІІІ у Вілянуве 1 снежня 2016 г.



1 снежня 2016 г. у Музеі Палаца караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча) адбыўся семінар, прысвечаны абмеркаванню рэалізацыі другога этапа Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Музеем у сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, якая захоўваецца ў НГА Беларусі ў фондах «Архіў Сабескіх у Алаве» і «Радзівілы, князі».

З беларускага боку ў семінары прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч і намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў. Дырэктар НГА Беларусі выступіў з дакладам «Архіў Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: крыніцазнаўчы патэнцыял». Дырэктар музея П.Ясканіс, а таксама ўдзельнікі праекта вучоныя-гісторыкі доктар К.Касаржэцкі і доктар П.Гаўрон распавялі аб выніках архіўных пошукаў у 2016 г. Бакі абмеркавалі стан рэалізацыі суместнага выдавецкага праекта па публікацыі каррэспандэнцыі каралевы Марыі-Казіміры Сабескай. Прысутным былі прадэманстраваны лічбавыя копіі найбольш цікавых дакументаў па гісторыі роду Сабескіх, якія былі выяўлены ў фондах НГА Беларусі.

Удзел у семінары таксама прыняў кіраунік Цэнтра беларускай культуры ў Польшчы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча М.Л.Рыбакоў, прадстаўнікі Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, Галоўнага архіва старажытных актаў і польскай навуковай грамадскасці.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч уручыў польскім калегам навуковыя выданні архіва, якія пабачылі свет у 2016 г.


Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч падчас выступлення



Падчас семінару


Падчас семінару


Падчас семінару







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь