НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


15 чэрвеня 2015 г. на сайт дададзена інфармацыя



10–12 чэрвеня 2015 г. адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара Д.У.Яцэвіча ў Музей Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча).

У афіцыйнай сустрэчы, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў Беларусі і Польшчы, прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш.

Па выніках сустрэчы было падпісана доўгатэрміновае пагадненне паміж архівам і музеем аб супрацоўніцтве ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, якая захоўваецца ў НГА Беларусі ў фондзе «Архіў Сабескіх у Алаве». Беларускія архівісты прэзентавалі польскім калегам архіўныя выданні апошніх гадоў, азнаёміліся з вопытам выставачнай і публікацыйнай дзейнасці музея.

У рамках візіта дэлегацыя НГА Беларусі таксама наведала пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, дзе адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча А.К.Авяр’янавым.


Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч і
дырэктар Музея палаца караля Яна ІІІ П.Ясканіс
у часе падпісання пагаднення



Уручэнне выданняў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі


Удзельнікі сустрэчы (злева направа): Я.Папроцка-Гаек, А.Бернат, Э.Я.Швайка,
Д.Янішэўска-Якубяк, Д.У.Яцэвіч, Д.В.Лісейчыкаў, М.Галомбэк,
П.Ясканіс, А.Квяткоўска, П.Гаўрон



Абмеркаванне сумесных выдавецкіх праектаў архіва і музея







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь