20–24 кастрычніка 2014 г. у г. Парыжы (Францыя) адбылася Міжнародная вышэйшая архіўная канферэнцыя (CISA) «Актуальныя праблемы архіўнай справы ў сучасным свеце».
У ходзе канферэнцыі быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў развіцця архіўнай справы: стандартызацыя ў вобласці лічбавага архівавання, электронныя архівы на практыцы, архівы і лакальная гісторыя, арганізацыя выстаў і падрыхтоўка публікацый архіўных дакументаў у гонар 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, агляд будаўніцтва архіўных будынкаў, дэманстрацыя інтэрактыўных баз дадзеных і онлайн-праектаў, якія змяшчаюць копіі архіўных дакументаў.
Удзельнікі наведалі фонды Нацыянальных архіваў у г. Парыжы і г. Пьерэфіт-сюр-Сен, а таксама архіва Дэпартамента Об у г. Труа.
У мерапрыемствах прыняў удзел намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў.
Удзельнікі канферэнцыі каля будынка Нацыянальнага архіва ў г. Пьерэфіт-сюр-Сен