8 красавіка 2016 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі» адбылося пасяджэнне круглага стала «Еўрапейская дакументальная спадчына», арганізаванага ў супрацоўніцтве з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску.
Удзел у мерапрыемстве прыняў дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, які выступіў з дакладам аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва паміж архіўнымі і музейнымі ўстановамі на прыкладзе НГА Беларусі з выкарыстаннем традыцыйных і лічбавых тэхналогій.
НГА Беларусі праводзіць актыўную работу па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў замежных архівах і бібліятэках, перадачы арыгіналаў і лічбавых копій дакументаў з прыватных калекцый на дзяржаўнае захаванне. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што асаблівую ўвагу пытанні захавання дакументальнай спадчыны Беларусі набываюць напярэдадні знамянальнай даты – 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч у часе пасяджэння круглага стала
У часе пасяджэння круглага стала