20 сакавіка 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі у рамках культурна-асветніцкага праекту «Драма Першай сусветнай» адбылася прэзентацыя сігнальнага асобніка зборніка «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918): сборник документов». На мерапрыемстве выступілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзмітрый Яцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік Міхаіл Крывіцкі. У сваіх выступленнях яны адзначылі ўнікальнасць падобнага зборніка на постсавецкай прасторы і яго асноўныя характэрныя рысы.
Выданне «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918): сборник документов» падрыхтавана супрацоўнікамі НГА Беларусі ў 2013 годзе і выпушчана ў свет у партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь». Зборнік з’яўляецца першай спробай масавага ўвядзення ў навуковы ўжытак крыніц па гісторыі гэтай важнай маштабнай падзеі ў сусветнай і айчыннай гісторыі з фондаў беларускіх архіваў. У яго ўключаны больш за 200 дакументаў адпаведнай тэматыкі. Афіцыйная прэзентацыя зборніка плануецца ў архіве ў красавіку 2014 г.
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яцэвіч Д.У.
Адзін са складальнікаў зборніка
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў
Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Крывіцкі М.А.