22 мая ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Беларусь в годы первой мировой войны (1914 – 1918)».
Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Г.Р.Трусевіч, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.Л.Самовіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі А.П.Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы С.С.Рудовіч, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка, галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГАБ Ю.М.Снапкоўскі.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, а таксама шэраг даследчыкаў гісторыі грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў XIX ст., краязнаўцы, студэнты.
Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі Першай сусветнай вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_1.jpg)
Зборнік дакументаў «Беларусь в годы первой мировой войны (1914 – 1918)»
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_2.jpg)
Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч.
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_3.jpg)
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_4.jpg)
Дырэктар выдавецтва «Беларусь» Г.Р.Трусевіч
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_5.jpg)
Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.Л.Самовіч
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_6.jpg)
Вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі
навук Беларусі А.П.Салаўянаў
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_7.jpg)
Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага
інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы С.С.Рудовіч
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_8.jpg)
Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_9.jpg)
Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў
НГА Беларусі Ю.М.Снапкоўскі
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_10.jpg)
У часе прэзентацыі
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_11.jpg)
У часе прэзентацыі
![Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў](/images/pr_1914_12.jpg)
У часе прэзентацыі