НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Беларусь в годы первой мировой войны (1914 – 1918)»



22 мая ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Беларусь в годы первой мировой войны (1914 – 1918)».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Г.Р.Трусевіч, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.Л.Самовіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі А.П.Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы С.С.Рудовіч, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка, галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГАБ Ю.М.Снапкоўскі.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, а таксама шэраг даследчыкаў гісторыі грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў XIX ст., краязнаўцы, студэнты.

Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі Першай сусветнай вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.


Зборнік дакументаў «Беларусь в годы первой мировой войны (1914 – 1918)»


Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч.


Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка



Дырэктар выдавецтва «Беларусь» Г.Р.Трусевіч


Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.Л.Самовіч


Вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі
навук Беларусі А.П.Салаўянаў



Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага
інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы С.С.Рудовіч



Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка



Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў
НГА Беларусі Ю.М.Снапкоўскі



У часе прэзентацыі


У часе прэзентацыі


У часе прэзентацыі







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь