28 красавіка 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У.І. і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яцэвіча Д.У. з дырэктарам Інстытута Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (г.Вашынгтон, ЗША) Мэцью Ражанскім.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні захавання дакументальнай гістарычнай спадчыны. Мэцью Ражанскі быў азнаёмлены з гісторыяй і фондамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
На фота (злева направа): дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч,
дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка,
дырэктарам Інстытута Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана М. Ражанскі,
намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў
У ходзе сустрэчы