Национальный |
||||
23 снежня 2016 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход па падвядзенні вынікаў работы ў 2016 годзе. |
||||||||||||
23 снежня 2016 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход па падвядзенні вынікаў работы ў 2016 годзе. Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч выступіў перад калектывам з дакладам, дзе былі агучаны асноўныя вынікі працы архіва за мінулы год. Былі адзначаны дасягненні архіва ў наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у сферы вывучэння дакументальнай спадчыны. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – першы намеснік дырэктара В.У.Бірукова і начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Р.С.Жаўняркевіч. Прадстаўнікі Дэпартамента адзначылі поспехі архіва ў навуковай і публікацыйнай дзейнасці і звярнулі ўвагу на перспектывы пераводу найбольш запатрабаваных дакументаў у лічбавы фармат і работу архіва у гэтым накірунку. У канцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне работнікаў архіва па выніках працы ў 2016 годзе. Ганаровай граматай НГА Беларусі была ўзнагароджана архівіст ІІ катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.В.Елісеева. Была абвешчана падзяка Г.Я.Галавій, Я.С.Глінскаму, І.М.Жыляеву, Л.С.Івановай, Д.Ю.Кішкілевічу, Н.С.Купцовай, С.В.Нагорнай, А.В.Расказавай, Ю.М.Снапкоўскаму, В.Л.Цымброўскаму. |
niab@niab.by | |||