НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Інфармацыя аб выданні «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.» (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)



Тастаменты (завяшчанні) — унікальная па інфарматыўнасці гістарычная крыніца. Тастаменты адлюстроўваюць канфесійную прыналежнасць чалавека, яго маёмасны стан, склад сям’і, ступень адукаванасці. Яны выдатна ілюструюць стаўленне да жыцця і смерці, да сваіх родных, да пасмяротнай памяці. Менавіта тастаменты адносяцца да нешматлікай катэгорыі дакументаў, у якіх выразна гучыць голас тагачаснага чалавека. Пераважная большасць аўтараў прадстаўленых у зборніку дакументаў складалася з прадстаўнікоў сярэдняй шляхты – зямян, што валодалі невялікай маёмасцю, а таксама асоб вышэйшага стану, якія займалі розныя кіруючыя пасады і мелі важнае значэнне ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Сярод тастатараў ёсць такія вядомыя асобы, як першая жонка канцлера ВКЛ Льва СапегіДарота Фірлей, маці княжны Сафіі Слуцкай – Барбара Кішка, бацька мітрапаліта Іосіфа Вельяміна-Руцкага – Шчасны Вельямін-Руцкі, смаленскі ваявода Васіль Тышкевіч, слонімскі староста Міхал Валовіч, віцебскі гараднічы Багдан Янушкоўскі, князь Шчасны Свірскі, магілёўскі бурмістр Кузьма Есманавіч і многія іншыя.







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь