НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Інфармацыя аб прэзентацыі зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.» (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)



29 студзеня ў краме «Прэзентацыя» (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.», падрыхтаванага Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гістарычнага факультэта БДУ, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Складальнікі зборніка – загадчыца аддзела старажытных актаў В.У.Бабкова, галоўны палеограф А.Ф.Аляксандрава, галоўны архівіст І.М.Бобер – распавялі прысутным аб працы над кнігай, спецыфіцы складання актавых кніг другой паловы XVI ст., найбольш цікавых момантах у рабоце з тастаментамі.

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Л.У.Языковіч, загадчык сектара крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б.Доўнар, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы В.С.Пазднякоў.

Гл. відэа па тэме (тэлеканал "ОНТ").

Для просмотра видео установите Flash Player 9 или более новую версию.


Злева направа: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук У.І.Адамушка,
дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Т.У.Бялова, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч



Зборнік дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)»


Дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч


Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,
кандыдат гістарычных навук У.І.Адамушка



Намеснік дырэктара НГАБ, кандыдат гістарычных навук Д.В.Лісейчыкаў


Былы дырэктар НГАБ А.К.Галубовіч


Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Л.У.Языковіч


Галоўны палеограф аддзела старажытных актаў НГАБ А.Ф.Аляксандрава


Загадчыца аддзела старажытных актаў НГАБ В.У.Бабкова, галоўны архівіст аддзела старажытных актаў НГАБ І.М.Бобер


Рэдактар зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі
другой паловы XVI ст.» М.І.Рэмяніца



Загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і
архіўнай справы, кандыдат гістарычных навук В.С.Пазднякоў



Загадчык сектара крыніцазнаўства і археаграфіі аддзела гісторыі Беларусі
cярэдніх вякоў і пачатку новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі,
кандыдат гістарычных навук А.Б.Доўнар



Зборнік выклікаў вялікую зацікаўленасць у навуковай грамадскасці







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь