НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Выстава «Паўстанне 1863–1864 гг. (У гравюрах французскага выдання «Le Monde illustré», кнігах, дакументах і іншых помніках ХІХ ст.)»



20 сакавіка 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё сумеснай выставы «Паўстанне 1863–1864 гг. (У гравюрах французскага выдання «Le Monde illustré», кнігах, дакументах і іншых помніках ХІХ ст.)»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі прадастаўлены копіі найбольш цікавых дакументаў, якія тычацца падзей паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва перадаў для экспанавання арыгіналы некаторых дакументаў з асабістага архіва Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага) – сына ўдзельніка паўстання Карла Кастравіцкага, Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадаставіла падборку выданняў канца ХІХ – пачатку ХХ стст., прысвечаную падзеям 1863–1864 гг. Галоўныя экспанаты выставы – арыгінальныя гравюры з французскага выдання «Le Monde illustré» – былі прадстаўлены прыватным калекцыянерам.

Расчытанне і пераклад з французскай мовы подпісаў пад гравюрамі, лакалізацыю адлюстраваных у іх падзей, а таксама атрыбутацыю некаторых прадметаў, звязаных з паўстаннем 1863–1864 гг., экспануемых на выставе, ажыццявіў вядучы навуковы супрацоўнік НГАБ, кандыдат гістарычных навук Д.Ч.Матвейчык.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г.В.Запартыка, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў.












Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь