Национальный |
||||
Сборники |
||||||||||||
Магілёўскі магістрат1580-1581, 1588. Выпуск I. Беларусь у актавых кнігах XVI-XVIII стст.
Прадмова да серыі "Беларусь у актавых кнігах XVI-XVIII стст.".Серыя "Беларусь у актавых кнігах XVI-XVIII стст." заснавана ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у 1996 г. як выданне, у якім плануецца друкаваць гістарычныя дакументы, а таксама архіўныя, археаграфічныя і іншыя доследы згаданага перыяду. Як вядома даследванняў гэтага перыяду вельмі мала і лічаныя адзінкі з іх трапляюць у рукі не толькі шырокага кола чытачоў, але і навукоўцаў. У той жа час толькі ў НГАБ захоўваецца больш мільёна рукапісных спраў, з якіх больш за 10 тысячаў падпадае пад перыяд XVI-XVIII стст. Акрамя гэтага пэўная частка дакументаў гэтага часу захоўваецца ў НГАБ у г.Гродна, а таксама ў бібліятэках нашай краіны. Вялікая колькасць нашых дакументаў знаходзіцца за межамі Беларусі. Аб гэтым яскрава засведчыла праца камісіі "Вяртанне" пры Беларускім фондзе культуры, якая адлюстравана ў шасці зборніках з адпаведнай назвай. Каштоўнасць рукапісных крыніц нельга недаацаніць. На вялікі жаль яны застаюцца маладаступнымі для даследчыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй бацькаўшчыны. Зразумела, гэта звязана з шэрагам аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў. Па-першае, месца захавання (часам невядомае). Па-другое, часам адзіны арыгінал альбо мікрафільм. Якасць іх заўсёды пакідае жадаць лепшага. Па-трэцяе, палеаграфія (устаў, паўустаў, скорапіс), якія нават спецыялістам часам цяжка разчытаць. Па-чацвертае, мова рукапісаў - а гэта і старабеларуская, старажытнапольская, лацінская і інш., што таксама патрабуе пэўнай падрыхтоўкі і ведаў. Прыведзеныя фактары ўзмацняюць вартасць дадзенай серыі. Першыя выпускі яе прысвечаны актавым кнігам Магілёўскага магістрату апошняй чвэрці XVI - пач.XVII стст., што былі апрацаваныя ў аддзеле старажытных актаў НГАБ. Яны складаюцца з прадмовы, падрабязнага загалоўка да кожнага дакумента актавай кнігі, асабовага і геаграфічнага паказальнікаў, а таксама тэрміналагічнага слоўніка. Рэдакцыйная рада дадзенага выдання чакае іншых напрацовак ў азначанай галіне, якія могуць быць таксама ўхвалены і рэкамендаваны да друку ў азначанай серыі. Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва ва ўсіх формах і будзем удзячны за прапановы, заўвагі і рэцэнзіі. Зм. Яцкевіч
|
niab@niab.by | |||