Электронное обращение

Паважаныя наведвальнікі сайта!

Звяртаем увагу, што запыты аб запатрабаванні звестак з архіўных дакументаў (атрыманне архіўных даведак, архіўных выпісак, архіўных копій, інфармацыйных лістоў) (далей – запыты) не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і, адпаведна, не могуць разглядацца пры іх паступленні ў дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Просім накіроўваць вашыя заявы на выкананне біяграфічных, генеалагічных, тэматычных запытаў, а таксама заявы на выраб лічбавых копій і на работу ў чытальнай зале паводле ўзораў, указаных у раздзеле «Запыты і паслугі» па электроннай пошце niab@niab.by, а не па ссылцы «Электронныя звароты» праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асоб обращения.бел

Разгляд біяграфічных, генеалагічных, тэматычных запытаў, а таксама заявы на выраб лічбавых копій здзяйсняецца ў адпаведнасці з тэрмінамі і парадкам іх выканання.

Паважаныя наведвальнікі!

Інфармуем, што гэты рэсурс функцыянуе да 1 студзеня 2023 г. уключна. Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі будзе ажыццяўляцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел

На нашым сайце прадстаўлена магчымасць грамадзянам і юрыдычным асобам накіраваць электронны зварот на адрас Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  • выкладанне сутнасці звароту;

  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

  • выкладанне сутнасці звароту;

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;

  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;

  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

  • утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;

  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;

  • з заяўніком спынена перапіска.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.