Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.

Архіў вырашае наступныя асноўныя задачы:

  • забеспячэнне захаванасці і дзяржаўны ўлік дакументаў, якія зберагаюцца ў архіве;
  • стварэнне і ўдасканаленне навукова-даведачнага апарата да дакументаў, якія знаходзяцца на захаванні ў архіве;
  • стварэнне аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм, баз дадзеных аб дакументах, якія знаходзяцца на захаванні ў архіве;
  • інфармацыйнае забеспячэнне органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і грамадзян;
  • навуковае выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду;
  • публікацыя зборнікаў, архіўных даведнікаў, навуковых выданняў;
  • удзел у стварэнні геральдычных сімвалаў;
  • пашырэнне інфармацыйнай базы архіва ў мэтах максімальнага задавальнення патрэб грамадства ў рэтраспектыўнай дакументальнай інфармацыі;
  • правядзенне навукова-даследчай працы як самастойна, так і сумесна з архіўнымі і навуковымі ўстановамі Беларусі і іншых дзяржаў;
  • аказанне метадычнай дапамогі пры падрыхтоўцы навукова-аргументаваных рэкамендацый і інструкцый у вобласці архіўнай справы.

Архіў у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • забяспечвае захаванне дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду, вядзе іх дзяржаўны ўлік, перадае ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства па ўсталяваных формах звесткі аб дакументах, што маюцца на захаванні, арганізуе іх рэстаўрацыю, кансервацыю, страхавое капіраванне і аблічбаванне;
  • праводзіць працу па стварэнні і ўдасканаленні сістэмы навукова-даведачнага апарату;
  • стварае па меры неабходнасці архіўныя даведнікі, базы дадзеных і арганізуе іх выкарыстанне для забеспячэння пошуку інфармацыі аб складзе і змесце дакументаў архіва;
  • вызначае віды архіўнай інфармацыі абмежаванага доступу, парадак яе назапашвання, зберагання, выкарыстання, ажыццяўляе кантроль за яе захаваннем;
  • праводзіць экспертызу каштоўнасці дакументаў, выяўленне і ўлік унікальных і асабліва каштоўных дакументаў;
  • праводзіць выяўленне і ўлік профільных дакументаў, якія захоўваюцца ў іншых архіўных установах Беларусі і за яе межамі;
  • ажыццяўляе навуковае выкарыстанне дакументаў;
  • ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне асноўных напрамкаў працы з дакументамі і ўносіць прапановы ў рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства аб уключэнні ў галіновыя планы тэматыкі навуковых даследаванняў;
  • бярэ ўдзел у падрыхтоўцы галіновых нарматыўных і метадычных дакументаў;
  • выяўляе, абагульняе і ўкараняе перадавы вопыт працы архіваў, арганізуе стажыроўкі і накіроўвае ў камандзіроўкі сваіх супрацоўнікаў;
  • распрацоўвае прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця архіва на падставе ўказанняў рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства;
  • прымае меры, якія забяспечваюць неабходнае ўтрыманне і эксплуатацыю на балансе архіва будынкаў, памяшканняў, інжынерна-тэхнічных пабудоў у адпаведнасці з патрабаваннямі існуючых нарматыўных дакументаў пры ўдзеле і садзейнічанні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства;
  • інфармуе дзяржаўныя органы і арганізацыі аб дакументах, якія знаходзяцца на захаванні архіва, для выкарыстання іх ва кіраўнічых, навуковых, эканамічных, грамадска-палітычных і сацыяльна-культурных мэтах;
  • выконвае запыты арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных дзяржаў паводле дакументаў, якія знаходзяцца на захаванні ў архіве, ва ўсталяваным парадку выдае ім даведкі, копіі дакументаў і выпісы з іх;
  • ажыццяўляе ва ўсталяваным парадку падрыхтоўку да выдання самастойна або сумесна з іншымі архіўнымі і навуковымі ўстановамі даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў архіва, дакументальных, навуковых, навукова-папулярных і другіх выданняў;
  • ажыццяўляе выкарыстанне архіўных дакументаў шляхам іх публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, правядзення тэматычных выстаў, падрыхтоўкі радыё-, тэлеперадач;
  • праводзіць навуковыя даследаванні па актуальных пытаннях гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, спецыяльных гістарычных дысцыплін, арганізуе і ўдзельнічае ў навуковых канферэнцыях;
  • разглядае ва ўстаноўленым парадку звароты грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, праводзіць прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі архіва;
  • ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць.