Гербоўнiк беларускай шляхты - Том 1


ГЕРБОЎНIК БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ГЕРБОЎНIК БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

Том 1

Характарыстыка выдання

 З пачатку 1996 г. у Н ацыянальным гістарычным архіве Беларусі праводзіцца планавая распрацоўка тэмы “Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі”. Яе мэта - на падставе ўсебаковага вывучэння неабходных архіўных дакументаў, спецыяльнай літаратуры і іншых апублікаваных крыніц падрыхтаваць да выдання энцыклапедычны даведнік па генеалогіі і геральдыцы шляхты Беларусі. Плануемая праца (гербоўнік) складаецца з артыкулаў, прысвечаных кожнаму канкрэтнаму шляхецкаму роду.

Галоўнай задачай было апрацаваць матэрыялы “дваранскіх” фондаў, што захаваліся сёння ў НГА Беларусі ў Мінску, прычым базавымі для напісання гербоўніка сталі перш за ўсё асноўныя крыніцы па шляхецкай генеалогіі: персанальныя справы аб дваранстве родаў, вывадовыя пратаколы і радаслоўныя кнігі. Пры неабходнасці аўтары для ўдакладнення і праверкі розных генеалагічных, геральдычных і бібліяграфічных звестак маглі выкарыстоўваць дадатковыя архіўныя і публікаваныя крыніцы, пошукавыя даныя якіх абавязкова пазначаліся ў спасылках ц i крыніцах.

У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, што існаваў у Расійскай імперыі, і адпаведна дзейнасцю канкрэтных дваранскіх дэпутацкіх сходаў, а таксама нераўнамернасцю захаванасці патрэбных дакументаў прынята наступная паслядоўнасць этапаў іх апрацоўкі:

1) матэрыялы “дваранскіх” фондаў Мінскай губерн i ;

2) тыя ж матэрыялы Віцебскай губерн i ;

3) тыя ж матэрыялы Магілёўскай губерн i .

Та кім чынам, гербоўнік плануецца рыхтаваць і выдаваць трыма рознымі часткамі, у кожнай з якіх артыкулы будуць размешчаны па асобных кнігах (тамах) у адпаведнасці з алфавітам. У аснову падрыхтоўкi 1-й часткi (мiнскай) пакладзена апiсанне персанальных спраў аб дваранстве з далучэннем пры iх няпоўнасцi неабходных вывадовых пратаколаў i генеалагiчных таблiц. Указаныя матэрыялы сканцэнтраваны ў 1-м i 2-м вопiсах фонду 319 - “Мiнскi дваранскi дэпутацкi сход”. Персанальных спраў захавалася амаль 4 тыс. адзiнак, што больш за 80% ад агульнай колькасцi згодна з дарэвалюцыйнымi рэестрамi. Вывадовыя пратаколы захавалiся за 1798-1917 гг. практычна цалкам, прычым большасць выводаў адбылася ў 1-й трэцi 19 ст., а генеалагiчныя таблiцы часткова - на канкрэтныя лiтары цi за асобныя гады, усяго каля 30 адзiнак.

З крыніцазнаўчага пункту гледжання, з улікам сучасных навуковых норм і патрабаванняў, былі прыняты неабходныя захады, каб як мага больш дакладна перадаць апрацаваныя архіўныя матэрыялы. Дзеля гэтага быў захаваны пакаленны роспіс, што прысутнічаў у структуры выводаў, з увядзеннем суцэльнай (агульнай) нумарацыі на ўсіх прадстаўнікоў роду, з тым, аднак, дапаўненнем, што ў яго ўключаны прадстаўнікі і жаночай лініі, згаданыя ў дакументах, але пераважна не трапіўшыя, згодна з дзеючым дваранскім заканадаўствам, у радавод. Чарговасць размяшчэння канкрэтных асоб у калене строга адпавядае парадку, які ёсць у дакуменце, або зроблена, калі адшуканы адпаведныя звесткі, згодна з храналогіяй датаў іх нараджэнняў (ад ранейшай). Радаводы да першага выводу ўключна пададзены цалкам, без аніякіх скарачэнняў, пазнейшыя звесткі падаюцца сцісла і часам у абагульненым выглядзе. Уласныя імёны пададзены дакладна, як у дакуменце, што дазваляе нярэдка меркаваць аб этнічнай ці канфесійнай прыналежнасці яго носьбіта, асабліва ў пачатках генеалогіі, гэта ж тычыцца ўсіх прозвішчаў і геаграфічных назваў. Інфармацыя па генеалогіі канкрэтнага прозвішча, змешчаная ў “чужых” радаводах, да патрэбнага артыкула не далучалася, аднак пазначана ў асабовым паказальніку.

Адшуканыя ў матэрыялах недакладнасці, незразумеласці ці проста памылкі, а таксама ўсе (любыя) заўвагі і крытычна-аналітычныя разважанні аўтараў (рэдактараў) вынесены ў спасылкі. У канцы кожнага артыкула пададзены крыніцы, што былі выкарыстаны для стварэння ўказанага радаводу. Асаблівая ўвага надавалася адкрыццю мажлівых фальсіфікацый дакументаў, што нярэдка сустракаюцца ў апрацаваных матэрыялах, і высвятленню рэальнай генеалогіі роду.

Усе артыкулы напісаны па аднолькавай схеме, якая складаецца з наступных частак:

1) назва - падаецца прозвішча і яго варыянт, калі ўжываўся, з пазначэннем назвы герба ці яго варыянта (змены), якім дадзены род карыстаўся;

2) уступная частка - звесткі, адкуль па родавым паданні паходзілі ці дзе пражывалі складальнікі выводу, а таксама прыналежнасць іх да шляхты, зямян ці іншага стану на пачатку генеалог ii . Пры неабходнасці разглядаюцца асаблівасц i выявы гербу i акал i чнасц i яго атрымання ц i ўжывання. Тут жа падаюцца звесткі пра карыстанне гербавымі ці родавымі прыдомкамі і інфармацыя, якая была запісана ў выводзе як вядомая, але не звязаная прама з указаным радаводам;

3) асноўная частка - апісанне генеалогіі роду, што падаецца ў выглядзе пакаленнага роспісу. Яна ўключае ўказанне рэальнага, засведчанага пэўнымі звесткамі і дакументамі родапачынальніка, яго нашчадкаў з пазначэннем сваяцкіх сувязяў, шлюбаў, фактаў валодання імі зямлёй, маёнткамі i i ншай нерухомасцю, прызначэння ці выбару на пасады і выканання адпаведных абавязкаў, нясення цывільнай або вайсковай службы, месцаў пражывання, перасялення і i ншыя звестк i . Асноўная частка завяршаецца інфармацыяй пра даты выводу ў ДДС з указаннем часткі радаводнай кнігі, да якой род быў аднесены, і ўказа Дэпартамента Герольдыі пры Сенаце аб зацвярджэнні (ці незацвярджэнні) роду ў дваранстве Расійскай імперыі;

4) крыніцы - падаецца спіс усіх выкарыстаных аўтарам для стварэння дадзенага радаводу архіўных і публікаваных матэрыялаў.

Да гербоўніка дадаецца неабходны навукова-даведачны апарат, складзены выключна на падставе апрацаваных дакументаў, без выкарыстання якіх-небудзь спецыяльных даведнікаў. Лічба ў ім азначае парадкавы нумар артыкула, адпаведна дужкамі і падкрэсленнем пазначаны роды, чыім генеалогіям прысвечаны асобныя артыкулы.

Асабовы паказальнік уключае ўсе згаданыя прозвішчы (з іх варыянтамі, прыдомкамі) і імёны вядомых гістарычных асоб з пазначэннем іх пасад, урадаў і г.д. Саслоўная прыналежнасць адзначалася толькі для асоб нешляхецкіх станаў. Асаблівая ўвага надавалася ўліку жаночых ліній, таму жанчыны пададзены некалькі разоў, на дзявочыя і шлюбныя прозвішчы, з указаннем, пры мажлівасці, чарговасці шлюбу, бацькоў і іншых звестак.

Геаграфічны паказальнік уключае ўсе ўласныя назвы населеных пунктаў і іншых геаграфічных і адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’ ектаў з указаннем тытулу (для населеных месцаў) і яго адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці пад час існавання РП і Расійскай імперыі.

Алфавітны спіс гербаў уключае назвы ўсіх трапіўшых у гербоўнік гербаў з указаннем родаў, што імі карысталіся.

 

Акрамя апісання генеалогіі даюцца гербы кожнага роду. Лічыцца, што на Беларусі гербы з’явіліся, хутчэй за ўсё, разам з княжацкімі і тэрытарыяльнымі ў 9 ст. Шляхецкія гербы на нашай тэрыторыі юрыдычна аформіліся пад час Гарадзельскай уніі 1413 г. Бясспрэчна, дагэтуль існавалі розныя родавыя знакі (у шляхты і магнатаў), якія пазней аформіліся ў разнастайныя гербы. Прынамсі, не выпадкова колькасць гербаў беларускай шляхты сягае больш за тысячу адзінак.

У сувязі з фактычнай адсутнасцю геральдычнай тэрміналогіі было вырашана ў першым томе “Гербоўніка...” адмовіцца ад апісання гербаў. Амаль усе назвы гербаў дадзены ў адпаведнай адаптацыі да беларускай мовы.

Найбольшая колькасць малюнкаў гербаў была зроблена з адпаведных малюнкаў 19 ст., якія меліся ў асабовых справах і генеалагічных табліцах, да якіх часам дадавалася і грунтоўнае апісанне на польскай ці расійскай мовах. Асобныя з іх узнаўляліся толькі па апісаннях, якія часта былі недакладнымі ці фрагментарнымі (“Леў” ці інш.) Зрэдку у справах сустракалася толькі назва герба і спасылкі на польскія гербоўнікі. Пераважна гэта тычылася найбольш распаўсюджаных гербаў (“Астоя”, “Ястрабец”). У такіх выпадках аўтары карысталіся вядомым i гербоўнікамі А.Банецкага, Ю. Шыманьскага i Ю.Х ш аньскага.

Прынцыпы падачы чорна-белых варыянтаў малюнкаў былі традыцыйнымі. Колеры перадаваліся найбольш распаўсюджанымі пазначэннямі ў выглядзе штрыхоўкі. Напрыклад, вертыкальнай штрыхоўкай - чырвоны, гарызантальнай - блакітны, кропкамі - залаты і г.д. Для перадачы самой сістэмы герба былі ўзяты асноўныя элементы кароны і шлемавая эмблема. Форма шчыта была абрана найбольш характэрная для позняй геральдыкі і для выданняў падобнага кшталту. Гэта новафранцузскі шчыт, які нагадвае прастакутнік са скошанымі ніжнімі кутамі ды вастрыём у ніжнім баку. Шлем - традыцыйны для нетытулаванага заходнееўрапейскага рыцарства - з паліраванай сталі з апушчаным забралам, звернуты ў профіль, але часам сустракаецца звернуты ў правы бок. На ўсіх малюнках на шлем адзета тыповая шляхецкая карона. На апошняй знаходзіцца шлемавая эмблема, якая звычайна складзена з выявы самога герба ці ягоных частак, а таксама са страусавых ці паўлінавых пёраў.

С.Рыбчонак
З.Яцкевіч

ЗМЕСТ

Шляхта Беларусі: доўгія пуцявіны гісторыі. (Г.Я.Галенчанка)
Крыніцы па генеалогіі беларускай шляхты і правядзенне архіўных даследаванняў. (С.Рыбчонак)
Прынцыпы апісання:
Генеалогія. (С.Рыбчонак)
Геральдыка. (З.Яцкевіч)
Асноўныя правілы пісьмовай перадачы ўласных назваў. (У.Свяжынскі)
Спіс скарачэнняў
Умоўныя абазначэнні.
Гербоўнік:
1. Абадовічы гербу "Лебедзь"
2. Абалонскія
3. Абламовічы гербу "Абданк".
4. Аборскія гербу "Калюмна".
5. Абрагімовічы гербу "Уляніцкі".
6. Абрамовічы гербу "Вага".
7. Абрамовічы гербу "Кораб".
8. Абрамовічы гербу "Любіч".
9. Абрамовічы гербу "Любіч".
10. Абрамовічы гербу "Ляліва".
11. Абрамовічы гербу "Ястрабец".
12. Абрамовічы гербу "Ястрабец".
13. Абрампальскія, Абранпальскія гербу "Любіч".
14. Абрыцкія.
15. Абрыцкія гербу "Прус І".
16. Абулевічы гербу "Радван".
17. Абухі гербу "Абуховіч".
18. Абуховічы гербу "Абуховіч".
19. Абуховічы гербу "Абуховіч".
20. Абуховічы гербу "Ключ зменены".
21. Абуховічы гербу "Ясеньчык зменены".
22. Авярковічы гербу "Прыяцель".
23. Аганоўскія гербу "Агоньчык".
24. Адамовічы.
25. Адамовічы гербу "Ляліва".
26. Адамовічы гербу "Ляліва".
27. Адамовічы гербу "Ляліва".
28. Адамовічы гербу "Ляліва".
29. Адамовічы гербу "Ляліва".
30. Адамовічы гербу "Ляліва".
31. Адамовічы гербу "Ляліва".
32. Адорскія гербу "Грыф".
33. Каладзінскія-Адуцкевічы, Адуцкевічы гербу "Каладзін".
34. Адынцы гербу "Адынец".
35. Адынцы гербу "Адынец".
36. Адынцы гербу "Адынец".
37. Азулевічы гербу ўласнага.
38. Азямблоўскія гербу "Радван".
39. Акаловічы гербу "Астоя".
40. Акаронкі.
41. Акінчыцы гербу "Акшак".
42. Акінчыцы гербу "Акшак".
43. Акінчыцы гербу "Акшак".
44. Аколавы гербу "Тапор".
45. Аколавы гербу "Тапор".
46. Акулічы гербу "Даленга зменены".
47. Акулічы гербу "Окша".
48. Акуневічы гербу "Акунь".
49. Александровічы гербу "Александровіч".
50. Александровічы гербу "Александровіч".
51. Александровічы гербу "Александровіч".
52. Александровічы гербу "Александровіч".
53. Александровічы гербу "Касцеша".
54. Александровічы гербу "Касцеша".
55. Алендзкія гербу "Равіч".
56. Алендзкія гербу "Равіч".
57. Аленскія гербу "Равіч".
58. Алінгеры гербу "Даленга".
59. Алісевічы гербу "Гейш".
60. Аліфяровічы.
61. Альхімовічы гербу "Пабог зменены".
62. Альчыкевічы.
63. Альшэўскія гербу "Касцеша".
64. Альшэўскія гербу "Касцеша".
65. Альшэўскія гербу "Касцеша".
66. Альшэўскія гербу "Слепаворан".
67. Альшэўскія гербу "Слепаворан".
68. Альшэўскія гербу "Слепаворан".
69. Альшэўскія гербу "Слепаворан".
70. Алявінскія гербу "Астоя".
71. Алякевічы гербу "Леў".
72. Аляксеевы.
73. Аляхновічы гербу "Ляліва".
74. Аляхновічы гербу "Ляліва".
75. Аляшкевічы гербу "Ляліва".
76. Аляшкевічы гербу "Сас".
77. Аляшкевічы гербу "Сас".
78. Аляшкевічы гербу "Сас".
79. Амбражэвічы гербу "Вуж".
80. Амбражэвічы гербу "Вуж".
81. Амяцінскія гербу "Юноша".
82. Яцына-Анацкевічы гербу "Яцына".
83. Анашковічы гербу "Яцына".
84. Ангірскія.
85. Чаховічы-Андраноўскія гербу "Сыракомля зменены".
86. Андржэеўскія гербу "Прус І".
87. Андржэеўскія гербу "Прус І".
88. Андржэеўскія, Высакінскія-Андржэеўскія гербу "Прус І".
89. Андржэйковічы гербу "Пабог".
90. Андрусевічы, Андрушэвічы гербу "Сыракомля".
91. Андрушкевічы гербу "Магіла".
92. Андрыеўскія.
93. Анікевічы. br> 94. Анісовічы гербу "Ясеньчык".
95. Аніхімоўскія гербу "Юноша".
96. Анішэўскія гербу "Сшанява".
97. Анкудовічы гербу "Суліма".
98. Аношкі гербу "Яцына".
99. Ансілеўскія гербу "Дамброва".
100. Антаневічы гербу "Саколя".
101. Антаневічы гербу "Яніна".
102. Антановічы гербу "Андро дэ Бюі".
103. Анташэўскія гербу "Яліта".
104. Антонавы.
105. Антонавы.
106. Антушэвічы гербу "Дамброва".
107. Ануфровічы гербу "Бонча".
108. Анцуты гербу "Анцута".
109. Анцыпы гербу "Тапор".
110. Анцыпяровічы гербу "Астоя".
111. Апановічы гербу "Прус І".
112. Апацкія.
113. Апокі гербу "Слепаворан".
114. Літавор-Арамовічы гербу "Адравонж".
115. Араноўскія гербу "Сшанява".
116. Аранскія гербу "Касцеша".
117. Война-Аранскія гербу "Касцеша".
118. Арастовічы гербу "Ляліва".
119. Арачэўскія гербу "Сшанява".
120. Ардынцы гербу "Ладдзя".
121. Аржахоўскія гербу "Окша".
122. Аржахоўскія гербу "Рагаля".
123. Аржашкевічы гербу "Прус ІІ".
124. Аржэльскія гербу "Дрыя".
125. Аржэшкі гербу "Кораб".
126. Арлоўскія.
127. Арлоўскія.
128. Арлоўскія гербу "Любіч".
129. Арлоўскія гербу "Хамутовыя клешчы".
130. Арлоўскія гербу "Юноша".
131. Артынскія гербу "Божая воля".
132. Архангельскія.
133. Арцімовічы.
134. Арцімовічы гербу "Даленга".
135. Арцімовічы гербу "Даленга".
136. Арцімовічы гербу "Даленга".
137. Арцішэўскія гербу "Праўдзіч".
138. Арцішэўскія гербу "Праўдзіч".
139. Арцішэўскія гербу "Праўдзіч".
140. Арцішэўскія гербу "Роля".
141. Арцішэўскія гербу "Роля".
142. Арцюхі гербу "Арцямберскі".
143. Д'Арыён гербу "Лебедзь".
144. Арэставы, Арыставы.
145. Арэшкі-Астрэйкі гербу "Драгаслаў".
146. Арэшкі-Астрэйкі гербу "Драгаслаў".
147. Асавецкія гербу "Грыф".
148. Асалінскія гербу "Тапор".
149. Асановічы гербу "Амадэй".
150. Асіповічы гербу "Ладдзя".
151. Аскеркі.
152. Аскеркі.
153. Аскеркі гербу "Мурдэліо".
154. Аскеркі гербу "Мурдэліо".
155. Аскеркі гербу "Мурдэліо".
156. Аскеркі гербу "Мурдэліо".
157. Асмалоўскія.
158. Асмалоўскія гербу "Бонча".
159. Асмалоўскія.
160. Асмольскія гербу "Бонча".
161. Асоўскія гербу "Грыф".
162. Асоўскія гербу "Даленга".
163. Астаноўкі гербу "Астоя".
164. Астахновічы гербу "Агоньчык".
165. Асташкевічы гербу "Ляліва".
166. Асташэвічы гербу "Астоя".
167. Астроўскія.
168. Астроўскія гербу "Корчак".
169. Астроўскія гербу "Корчак".
170. Астроўскія гербу "Ляліва".
171. Логвін-Астроўскія гербу "Ляліва".
172. Астроўскія гербу "Нячуя".
173. Астроўскія гербу "Нячуя".
174. Куневічы-Астроўскія гербу "Порай".
175. Прасаловічы-Астроўскія гербу "Равіч".
176. Астроўскія гербу "Слепаворан".
177. Астроўскія гербу "Тупая падкова".
178. Астроўскія гербу "Тупая падкова".
179. Астылоўскія гербу "Астоя".
180. Асяеўскія гербу "Астоя".
181. Асяцімскія гербу "Любіч".
182. Асяцімскія гербу "Любіч".
183. Аўлачымскія гербу "Сухекамнаты".
184. Аўсяныя гербу "Астоя".
185. Аўсяныя гербу "Астоя".
186. Аўсяныя гербу "Равіч".
187. Ахатніцкія гербу "Багорыя".
188. Ахацімскія гербу "Астоя".
189. Ахрымовічы гербу "Багорыя".
190. Ачапоўскія гербу "Астоя".
191. Ачапоўскія гербу "Астоя".
192. Ачапоўскія гербу "Божая воля".
Імянны паказальнік (С.Рыбчонак, У.Свяжынскі).
Геаграфічны паказальнік (С.Рыбчонак, У.Свяжынскі).
Алфавітны спіс гербаў (С.Рыбчонак).