Удзел у міжнароднай канферэнцыі «Беларусь – Арменія: старонкі гісторыі»
18 красавіка 2024 г. намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Глінскі прыняў удзел у прадстаўнічай міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь – Арменія: старонкі гісторыі», арганізатарамі якой выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Фонд развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «АНІВ».