НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Унікальныя дакументы



Шаноўныя сябры!
У шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання
75-годдзя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі,
мы распачынаем размяшчэнне на афіцыйным вэб-сайце лічбавых копій
унікальных дакументаў XIV–XVII стст. з фондаў нашага архіва.

 


20 чэрвеня 1391 г., г. Смотрыч. – Пацвярджальны ліст гаспадара Падольскай зямлі Фёдара Карыятавіча прывілеяў Канстанціна і Фёдара Карыятавічаў вернаму слузе Грыньку на горад Сакалец і Збынаў паток з сёламі Глінянец, Варанавіца, Прылуки, Іллінцы з правам «садзіць» людзей на рацэ Русаве і дароўнага цешчы Грынькі княгіні Андрыянавай Вейніцкай на сёлы Мікулінцы, Лятыня, Ванячын, Дзешкаўцы, Стражэўка на вечнасць.
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 147, воп. 2, спр. 178, арк. 581.

1434 г., 12 індыкта. м. Турэц. — Дарчы ліст князя Аляксандра Уладзіміравіча Лаўрышскаму манастыру на падданага Пятра Саковіча «з лукном мёду» і дзесяціну зямлі ў двары Турэц.
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 147, воп. 2, спр. 179, арк. 1.

13 снежня 1459(?) г., г. Луцк. — Ліст пана Ерша пану Пятру Манцікірдавічу і яго сыну Яну на продаж маёнтка Доўгішкі, атрыманага ад вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, за 17 коп грошай.
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 147, воп. 2, спр. 178, арк. 430.

5 верасня 1488 г., г. Навагрудак. – Дарчы ліст Дашкі Яцкавіча Храбтовіча царкве Прасвятой Багародзіцы Лаўрышаўскага манастыра на двух падданых у Шчорсах.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 147, воп. 2, спр. 175, арк. 34 а.

5 мая 1492 г., 10 індыкта. — Дарчы ліст маршалка Яго Каралеўскай Міласці падскарбія дворнага Яна Храбтовіча Літавура царкве Лаўрышаўскага манастыра на зямлю ў Мілушаве (Умілушаве).
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 147, воп. 2, спр. 175, арк. 234.

1503 г., г. Пінск. – Прывілей князя Фёдара Іванавіча Яраслававіча і княгіні Алены дваранам Савасцяну Скеве Апановічу і Грыцку Князіковічу з іх сем’ямі на пяць дварышч з двума падданымі-агароднікамі ў сяле Олпені на вечнасць.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 147, воп. 3, спр. 12010, арк. 101.

20 красавіка 1511 г., г. Пінск. — Пацвярджальны ліст князя Фёдара Іванавіча Яраславіча і яго жонкі княжны Алены баярыну Фёдару Пятровічу Шчэпе на землі і людзей у маёнтку Паўлікоўшчына на Лукаўцы.
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 694, воп. 4, спр. 1852, арк. 4.

30 студзеня 1515 г., г. Клецк. — Ліст князя Фёдара Іванавіча Яраславіча баярыну Фёдару Шчэпе на Навадворскае поле замест яго поля на Лукаўцы, прызначанага служэбніку Аляксандру Някрасу.
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 694, воп. 4, спр. 1852, арк. 1.

15 жніўня 1519 г., г. Луцк. — Ліст пана Багдана Андрэевіча брату пану Багдану Касцюшкавічу на продаж трэцяй часткі зямлі ў маёнтку Мочуль.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 147, воп. 3, спр. 12010, арк. 226.

14 студзеня 1524 г., індыкта 10. м. Смургонь. — Дарчы ліст Юрыя Іванавіча Зяноўевіча служэбніку Ваську Кісарэю аб перадачы ва ўладанне дварца Камарышкі, набытага ў Мордаса Мішкавіча пад ўмоваю службы Кісарэя Юрыю Зяноўевічу.
Старабеларуская мова. Паўустаў. Пергамен.
Ф. 694, воп.4, спр. 1727, арк. 324.

6 мая 1544 г., г. Берасце. — Ліст каралеўскага двараніна Васіля Нікіфаравіча і яго цешчы пані Марыны Першкавай Шахоўны, жонкі пані Багданы Першкаўны, сыноў Міхайлы, Яраслава, Грыгорыя, Фёдара, Івана і дачкі Марыны пану Анафрэю Васільевічу на продаж спадчыннай часткі маёнтка Мачулі і інш.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 147, воп. 3, спр. 12010, арк. 272.

14 чэрвеня 1549 г., 7 індыкта, г. Вільня. – Ліст стольніка Вялікага Княства Літоўскага Станіслава Кезгайлы, уласніка двара Дзераўная, продажу за 200 коп грошай польскіх Юрыю Вярбіцкаму да яго двара Хатава дзвюх служб путных баяр Дабрынічаў, якіх аддзедзічыў па смерці свайго дзераўнянскага баярына Булата, і пустоўшчыны Шашкоўшчына, дзвюх служб цяглых людзей Паладзічаў, таксама па Булаце, і трэцяй службы Беламашан у сяле Беламошша, а таксама дароўны яму ж на сенажаці Ігуменскія каля рэчкі Лубені і на балоце.
Старабеларуская мова. Скорапіс, блізкі да паўустава. Пергамен.
Ф. 694, воп. 4, спр. 954, арк. 43–44.

1 снежня 1551 г., г. Вільня. — Ліст караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста баярыну Юрыю Вярбіцкаму з пацвярджэннем двух лістоў на продаж ад каралеўскага стольніка Станіслава Мікалаевіча Кезгайлы (Гезгалы) маёнтка Сухаверхаўшчына з путнымі баярамі ад 4 лістапада 1547 г. і двух службаў путных баяр двара Хатовы, пусташы Шэшкаўшчына каля ракі Лубені, і трох службаў двара Дзераўная за 200 коп грошай літоўскіх ад 1 снежня 1551 г.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф.694, воп.4, спр.954, арк.68.

17 сакавіка 1555 г., г. Вільня. — Вызнанне Мальхера і Станіслава Станіслававічаў Шэметаў, Яна і Мальхера Андрэевічаў Завішаў з аднаго боку, і князя Мікалая Радзівіла, канцлера Вялікага Княства Літоўскага, па справе аб прыналежнасці маёнтка Давілтава, дварца Давілтаўскага ў Солах, дварца Мілашунскага, дварца Мантрымішскага, маёнткаў Дзераўная, Налібокі, Швектшны.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 147, воп. 2, спр. 178, арк. 435.

31 сакавіка 1561 г., г. Вільня. — Ліст караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста княгіні Настассі Юр’еўне Гальшанскай на пацвярджэнне ліста князя Аляксандра Іванавіча Палубінскага і яго жонкі Зафеі Юр’еўны Гальшанскай ад 18 мая 1560 г. на падзел маёнтка Глуск з мястэчкам і дваром Рычаў.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 694, воп.1, спр.163, арк. 1.

17 кастрычніка 1562 г., г. Вільня. — Пацвярджэнне караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІ Аўгуста ліста князя Андрэя Іванавіча Вішнявецкага пра выдзяленне яго жонцы Яўфіміі з Вярбіцкіх трэцяй часткі маёмасці пасля яго смерці.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 694, воп. 4, спр. 1915, арк. 31.

28 снежня 1566 г., г. Гародня. — Пацвярджэнне тастаменту былога віленскага ваяводы і канцлера ВКЛ кн. Мікалая Радзівіла Чорнага на Вальным Сойме ў Гародні.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
ф. 147, воп. 2, спр. 178, арк. 665.

13 лютага 1581 г., г. Варшава. – Прывілей караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя спраўцу венгерскіх войск Габрыэлю Бекешу Скарняцы на дарэнне раней належачага пакаранаму за здраду Грыгорыю Осціку маёнтка Аванта з дварцамі Крыштофішскім і Герцэйкішскім, дварамі Германішкі і Гельмінікі, сёламі Егжле, Жэбічы, Спулі, Рукшаны, Паверніта, Лежы, Трампы, Лейктчы, Калбіняны (альбо Клабіняны), Кавалі асадныя, Жывільцы, Гірсцейцішкі над возерам Солачам, Гаева, Гыбіндзы, Ворцюле, Драгоўдзы, Піланчэ, Курцінічэ, Гернавічы, Кавалі цяглыя за вайсковыя заслугі ў час вайны з Маскоўскай дзяржавай.
Старабеларуская мова. Скорапіс. Пергамен.
Ф. 694, воп. 4, спр. 1439, арк. 3.





Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь