НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Тэматычны пералік дакументаў пра жыццё і дзейнасць Адольфа Янушкевіча



№ п/п Дата
дакумента
Загаловак дакумента альбо справы,
анатацыя да дакумента альбо справы
Пошукавыя дадзеныя (ф., воп., спр., арк.) Заўвагі
1. 1802–1911 гг. Справа аб дваранскім паходжанні роду Янушкевічаў. Першапачатковая пастанова Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 23 снежня 1802 г. Указ Сената аб зацвярджэнні ад 16 траўня 1830 г. № 3637 Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 1–214.
2. 23.12.1802 Пастанова Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 23 снежня 1802 г. аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду Янушкевічаў герба «Любіч» Ф. 319. Воп. 1. Спр. 32. Арк. 141–142 адв.; Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 1–2.
3. 23.12.1802 Генеалагічная табліца дваранскага роду Янушкевічаў герба «Любіч Ф. 319. Воп. 1. Спр. 1169. Арк. 52.
4. 20.09.1802 Копія пастановы Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу от 23 снежня 1802 г. аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду Янушкевічаў герба «Любіч» Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 51–52 адв. Пераклад з польскай мовы
5. 03.04.1804 Метрычная кніга аб народжаных Нясвіжскага рымска-каталіцкага касцёла за 1804 г., дзе маецца запіс аб нараджэнні 28 траўня 1803 г. і хрышчэнні 3 красавіка 1804 г. Адольфа сына Міхала-Тамаша і Тэклі з Сакалоўскіх Янушкевічаў Ф. 937. Воп. 4. Спр. 228. Арк. 9.
6. 28.08.1820 Копія пастановы Літоўска-Віленскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 28 жніўня 1820 г. аб прызнанні ў дваранскай годнасці роду Янушкевічаў герба «Любіч» Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 53–55 адв.
7. 07.03.1824 Прашэнне двараніна Міхала Янушкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 7 сакавіка 1824 г. аб выдачы пасведчання аб дваранскім паходжанні свайго сына Адольфа Янушкевіча Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 47.
8. 14.05.1826 Прашэнне Адольфа сына Міхала Янушкевіча мінскаму губернскаму маршалку ад 14 траўня 1826 г. аб выдачы пасведчання аб яго дваранскім паходжанні Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 57. Аўтограф
9. 02.07.1825 Прашэнне мінскага павятовага межавага суддзі Міхала сына Тамаша Янушкевіча ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 2 ліпеня 1825 г. аб выдачы пасведчання аб дваранскім паходжанні роду Янушкевічаў Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 50–50 адв.
10. 03.02.1826 Духоўны тастамент Міхала Янушкевіча, бацькі Адольфа Янушкевіча, ад 3 лютага 1826 г. Ф. 159. Воп. 1. Спр. 527. Арк. 72–73, 74–75. Копія. Пераклад з польскай мовы
11. 15.02.1826. Выпіс з метрычнай кнігі Віленскага бернардзінскага рымска-каталіцкага касцёла аб смерці 15 лютага 1826 г. Міхала Янушкевіча, бацькі Адольф Янушкевіча Ф. 159. Воп. 1. Спр. 527. Арк. 106–107. Копія. Пераклад з польскай мовы
12. 16.05.1830 Указ Сената па Дэпартаменце Герольдыі Мінскаму дваранскаму дэпутацкаму сходу ад 16 траўня 1830 г. аб зацвярджэнні ў дваранскай годнасці роду Янушкевічаў і ўнясенні яго ў дваранскую радаводную кнігу Мінскай губерніі Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3756. Арк. 77–78. Копія. У дакуменце згадваецца засядальнік Падольскага Галоўнага суда 2 га Дэпартамента Адольф Янушкевіч
13. 1831–1834 гг. Алфавітны спіс асоб, якія фігуравалі ў перапісцы Мінскай следчай камісіі па справах аб паўстанні 1830–1831 гг., дзе маюцца звесткі пра памешчыка Мінскага павета Адольфа Янушкевіча і па гісторыі маёнтка Дзягільна Мінскага павета Мінскай губерніі Ф. 561. Воп. 2. Спр. 5. Арк. 155–157.
14. 28.11.1832 Журнал пасяджэння Мінскага губернскага праўлення ад 28 кастрычніка 1832 г. аб накладанні забароны на маёнтак Дзягільна Мінскага павета Мінскай губерні памешчыкаў Адольфа, Яўстаха і Рамуальда Янушкевічаў за ўдзел у паўстанні 1830–1831 гг. Ф. 299. Воп. 1. Спр. 217. Арк. 602–603 адв.
15. 1834 г. Вопіс пабудоў сядзібы маёнтка Дзягільна Мінскага павета Мінскай губерніi памешчыкаў Янушкевічаў за 1834 г. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 738. Арк. 2–8 адв.
16. 1834–1844 гг. Інвентар маёнтка Вялікае і Малое Дзягільна Мінскага павета Мінскай губерніi памешчыка Януарыя Янушкевіча, брата Адольфа Янушкевіча Ф. 142. Воп. 1. Спр. 711. Арк. 1–26.
17. 1834–1844 гг. Інвентарнае апісанне маёнтка Дзягільна памешчыкаў Міхала і Тэклі Янушкевічаў Мінскага павета Мінскай губерніi за 1834–1844 гг. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 738. Арк. 1–34.
18. 31.08.1833 Пратакол пасяджэння Мінскай следчай камісіі па справах аб паўстанні 1830–1831 гг. ад 31 жніўня 1833 г. па справе ўдзельнікаў паўстання Адольфа, Яўстаха і Рамуальда Янушкевічаў Ф. 159. Воп. 1. Спр. 527. Арк. 76–81 адв. Копія
19. 17.09.1834 Прашэнне сясцёр Адольфа Янушкевіча ў Мінскі павятовы суд аб разглядзе духоўнага тастамента іх бацькі Міхала Янушкевіча Ф. 159. Воп. 1. Спр. 527. Арк. 102–105 адв.
20. 1837–1839 гг. Справа аб канфіскацыі часткі маёнтка Дзягільна Мінскага павета Мінскай губерніi памешчыкаў Янушкевічаў за ўдзел у паўстанні 1830–1831 гг. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 591. Арк. 1–30.
21. 03.01.1862 Выпіс з метрычнай кнігі Койданаўскага рымска-каталіцкага касцёла аб смерці 3 студзеня 1862 г. Тэклі Янушкевіч, маці Адольфа Янушкевіча Ф. 147. Воп. 3. Спр. 22342. Арк. 15.
22. 1878 г. Справа аб здзяйсненні купчай паміж памешчыкам Януарыем Янушкевічам і тытулярным радцам Канстанцінам Вашчыніным на маёнтак Дзягільна Мінскага павета Мінскай губерніі за 1878 г. Ф. 147. Воп. 3. Спр. 22342. Арк. 1–25 адв. У справе маюцца дакументы па гісторыі маёнтка Дзягільна за 1838–1878 гг.


Спампаваць «Тэматычны пералік дакументаў пра
жыццё і дзейнасць Адольфа Янушкевіча»

(файл *.pdf, памер 108 Kb)





Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь