№ п/п |
Дата дакумента |
Загаловак дакумента ці справы, анатацыя да дакумента ці справы |
Пошукавыя дадзеныя (ф., воп., спр., арк.) |
Заўвагі |
1. | 1862–1863 | Справа Мінскай духоўнай кансісторыі па прашэнні былога дзячка Літоўскай епархіі Ф. Навіцкага аб прыняцці яго ў духоўнае званне і прызначэнні часовым дзячком у Бытчанскую царкву Барысаўскага павета Мінскай губерні за 1862–1863 гады. | Ф. 136. Воп. 1. Спр. 30012. Арк. 1–12. | |
2. | 29.11.1862 | Пасведчанне аб шлюбе Ф. Навіцкага і М. Карскай 1 ліпеня 1862 года, выдадзенае Літоўскай духоўнай кансісторыяй 29 лістапада 1862 г. | Ф. 136. Воп. 1. Спр. 30012. Арк. 3. | Копія |
3. | 1863 | Кліравая ведамасць Бытчанскай Свята-Траецкай царквы Барысаўскага павета Мінскай губерні за 1863 год, дзе маюцца звесткі пра бацьку акадэміка Я.Ф.Карскага, дзячка Ф.Навіцкага, прызначанага ў Бытчанскую Траецкую Царкву ўказам Мінскай духоўнай кансісторыі ад 31 снежня 1862 г. № 9665 . | Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40845. Арк. 34 адв.–35. | |
4. | 1864 | Кліравая ведамасць Бытчанскай Свята-Траецкай царквы Барысаўскага павета Мінскай губерні за 1864 год, дзе маюцца звесткі пра сям'ю дзячка Ф.М.Навіцкага, у тым ліку аб яго сыне Яўхіме | Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40854. Арк. 36 адв.–37. | |
5. | 1866 | Кліравая ведамасць Ятранскай Раства-Багародзіцкай царквы Навагрудскага павета Мінскай губерні за 1866 год, дзе маюцца звесткі пра сям'ю дзячка Ф.М.Навіцкага, пераведзеннага ў Ятранскую царкву 20 сакавіка 1866 г. | Ф. 136. Воп. 7. Спр. 40873. Арк. 244 адв.–245. | |
6. | 1876 | Кліравая ведамасць Ятранскай Раства-Багародзіцкай царквы Навагрудскага павета Мінскай губерні за 1876 год, дзе маюцца звесткі пра сям'ю дзячка Ф.Навіцкага, і дзе пазначана, што сын яго Яўхім навучаецца ў Мінскім духоўным вучылішчы. | Ф. 136. Воп. 7. Спр. 40942. Арк. 258 адв.–260. | |
7. | 1876 | Кліравая ведамасць Цырынскай Праабражэнскай царквы Навагрудскага павета Мінскай губерні за 1876 год, дзе маюцца звесткі пра сям'ю святара Н.Сцепуржынскага, у тым ліку пра яго дачку Сафію, будучую жонку акадэміка Я.Ф.Карскага. | Ф. 136. Воп. 7. Спр. 40942. Арк. 244 адв.–245. | |
8. | 1892 | Кліравая ведамасць Гарадненскай Свята-Траецкай царквы Пінскага павета за 1892 год, дзе маюцца звесткі аб службе і сям'і дыякана Ф.Навіцкага. | Ф. 136. Воп. 7. Спр. 41051. Арк. 54 адв.–56 | |
9. | 1912 | Кліравая ведамасць Будчанскай Праабражэнскай царквы Слуцкага павета Мінскай губерні за 1912 год, дзе маецца паслужны спіс святара Ф.Навіцкага, у якім пазначана, што яго сын Яўхім з'яўляецца рэктарам Варшаўскага універсітэта. | Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41149. Арк. 40 адв.–41 | |
10. | 1913 | Кліравая ведамасць Будчанскай Праабражэнскай царквы Слуцкага павета Мінскай губерні за 1913 год, дзе маецца паслужны спіс святара Ф.Навіцкага. | Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41157. Арк. 41–42. | |
11. | 1919 | Пратаколы пасяджэнняў савета Мінскага педагагічнага інстытута з 4 студзеня па 26 чэрвеня 1919 года, у якіх удзельнічаў акадэмік Я.Ф.Карскі. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 84. Арк. 130–134 адв. | |
12. | Студзень 1919 | Журнал рэгістрацыі уваходнай карэспандэнцыі Мінскага педагагічнага інстытута за 1919 год, дзе пад № 120 значыцца пасведчанне асобы, выдадзенае прафесару Я.Ф.Карскаму. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 118. Арк. 22 адв. | |
13. | 03.02.1919 | Рапарт акадэміка Я.Ф.Карскага ў раду Мінскага педагагічнага інстытута аб прачытаным ім курсе па беларускай мове і літаратуры ў 1918–1919 акадэмічным годзе. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 109. Арк. 13–19. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |
14. | 14.05.1919 | Пратакол №13 пасяджэння савета Мінскага педагагічнага інстытута ад 14 мая 1919 года аб разглядзе адносіны Народнага Камісарыята Асветы ад 14 мая 1919 года № 3141 аб адхіленні ад пасады прафесара Мінскага педагагічнага інстытута акадэміка Я.Ф.Карскага. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 84. Арк. 179–182. | |
15. | 1918-1919 | Праграма курса лекцый па беларускай мове ў Мінскім педагагічным інстытуце ў 1918–1919 акадэмічным годзе, распрацаваная акадэмікам Я.Ф.Карскім. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 109. Арк. 14–15. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |
16. | 1919 | Праграма курса лекцый па беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце ў 1919 годзе, распрацаваная акадэмікам Я.Ф.Карскім. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 109. Арк. 16–16 адв. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |
17. | 1919 | Праграма курса лекцый па гісторыі рускай мовы ў Мінскім педагагічным інстытуце ў 1919 годзе, распрацаваная акадэмікам Я.Ф.Карскім. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 109. Арк. 17–18 адв. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |
18. | 26.07.1919 | Тэма па рускай мове для працы на прэмію «Нарыс народнай гаворкі пэўнай мясцовасці», распрацаваная акадэмікам Я.Ф.Карскім. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 109. Арк. 30. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |
19. | 17.06.1919 | Пратакол пасяджэння савета Мінскага педагагічнага інстытута ад 17 чэрвеня 1919 года аб прадастаўленні справаздач аб прачытаных у мінулым навучальным годзе курсах акадэмікам Я.Ф.Карскім і выкладчыкам А.К.Пігулеўскім. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 84. Арк. 187 адв.–189 адв. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |
20. | 26.07.1919 | Тэма па рускай мове для працы на прэмію «Нарыс народнай гаворкі пэўнай мясцовасці», распрацаваная акадэмікам Я.Ф.Карскім. | Ф. 478. Воп. 1. Спр. 109. Арк. 30. | Аўтограф Я.Ф.Карскага |