№ п/п |
Дата дакумента |
Загаловак дакумента альбо справы, анатацыя да дакумента альбо справы |
Пошукавыя дадзеныя (ф., воп., спр., арк.) |
Заўвагі |
1. |
1861 г. |
Брашура «Песні набожныя» з двума вершамі на беларускай мове, у т.л. будучым гімнам паўстанцаў. |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31237. – Арк. 4-6 адв. |
Друк |
2. |
18 лютага 1863 г. |
Рапарт прыстава 2-га стана Барысаўскага пав. Адама Ляцкага мінскаму грамадзянскаму губернатару аб праведзеных арыштах у павеце |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1527. – Арк. 22-25. |
Рукапіс, арыгінал |
3. |
20 красавіка 1863 г. |
Рапарт ваеннага начальніка Навагрудскага пав. камандыру 3 пяхотнай дывізіі са спісам паўстанцаў з атрада Адама Пуслоўскага і Феліцыяна Лашкевіча, узятых у палон 7 красавіка 1863 г. у баі ля м. Налібокі Ашмянскага пав. |
Ф. 296. – Воп. 1. – Спр. 29. – Арк. 1-3 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
4. |
22 красавіка 1863 г. |
Паказанні вазніцы Мацея Жыбінскага пра збор атрада паўстанцаў у фальв. Дамашкавічы Барысаўскага пав. |
Ф. 295. - Воп. 1. – Спр. 1547. – Арк. 1-1 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
5. |
25 красавіка 1863 г. |
Рапарт ваеннага начальніка Слуцкага пав. аб разбіцці расійскімі войскамі 22 красавіка 1863 г. ля в. Азярніцы Слуцкага пав. паўстанцкага атрада пад камандаваннем Уладзіслава Машэўскага і Браніслава Вэндарфа з дадаткам іменнага спісу ўзятых у палон паўстанцаў |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1537. – Арк. 7-12 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
6. |
1 траўня 1863 г. |
Указ Сената Віцебскаму губернскаму праўленню аб прызначэнні члена Дзяржаўнага Савета генерала ад інфантэрыі М.М. Мураўёва віленскім ваенным губернатарам, генерал-губернатарам Гродзенскім, Ковенскім і Мінскім і камандуючым войскамі Віленскай войсковай акругі з падначаленнем Віцебскай і Магілёўскай губ. |
Ф. 1416. – Воп. 2. – Спр. 12672. – Арк. 1-1 адв. |
Друк, рукапіс, арыгінал |
7. |
9 траўня 1863 г. |
Загад віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва віцебскаму губернатару аб абвяшчэнні Віцебскага, Невельскага, Веліжскага, Гарадоцкага і Суражскага пав. Віцебскай губ. на ваенным становішчы і аб абавязку падначальвацца камандуючаму войскамі ў Віцебскай губ. генерал-лейтэнанту Э.К. Длатоўскаму ў падаўленні паўстання |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31307. – Арк. 7. |
Друк, рукапіс, арыгінал |
8. |
10 траўня 1863 г. |
Спіс навучэнцаў горы-горацкіх навучальных устаноў (сельгасінстытута, вучылішча і таксатарскіх класаў), якія прынялі ўдзел у паўстанні і ў захопе г. Горкі паўстанцамі 24 красавіка 1863 г. |
Ф. 3257. – Воп. 1. – Спр. 53. – Арк. 2-2 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
9. |
15 траўня 1863 г. |
Загад магілёўскага грамадзянскага губернатара А.П. Бяклемішава аб абвяшчэнні Магілёўскай губерні на ваенным становішчы |
Ф. 3257. – Воп. 1. – Спр. 1. – Арк. 16. |
Друк |
10. |
18 траўня 1863 г. |
Рапарт барысаўскага павятовага іспраўніка маёра Варанца мінскаму грамадзянскаму губернатару А.Л. Кажэўнікаву аб разбіцці ля в. Парэчча Барысаўскага пав. паўстанцкага атрада Герыка Дмахоўскага |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1527. – Арк. 94-95. |
Рукапіс, арыгінал |
11. |
24 траўня 1863 г. |
Паказанні селяніна фальварка Навасёлкі Ігуменскага пав. Рыгора Андросіка, дадзеныя ў канцылярыі мінскага грамадзянскага губернатара, аб нападзе паўстанцаў 21 красавіка 1863 г. на Навасёлкі і забойстве і раненні некалькіх сялянаў |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1541. – Арк. 4-4 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
12. |
24 траўня 1863 г. |
Інструкцыя віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва для ўладкавання ваенна-грамадзянскага кіравання ў паветах Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў (на рускай і польскай мовах) |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31299. – Арк. 43-46. |
Друк, копія |
13. |
5 чэрвеня 1863 г. |
Загад камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі М.М. Мураўёва мінскаму ваеннаму губернатару аб расстрэле камандзіра паўстанцкага атрада Адама Пуслоўскага |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1565. – Арк. 6-8 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
14. |
15 чэрвеня 1863 г. |
Рапарт мінскага паліцмайстра мінскаму грамадзянскаму губернатару аб спагнанні 175 руб. срэбрам у якасці штрафа з сямі памешчыц і дваранак Мінскага пав. за нашэнне жалобнага адзення без дазволу |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1539. – Арк. 10-10 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
15. |
18 чэрвеня 1863 г. |
Пратакол пасяджэння Магілёўскай следчай камісіі аб складзе, прынцыпах дзейнасці і планах камісіі |
Ф. 3257. – Воп. 1. – Спр. 1. – Арк. 92-93. |
Рукапіс, арыгінал |
16. |
18 чэрвеня 1863 г. |
Спіс асобаў, маёмасць якіх, паводле пастаноў Віцебскай следчай камісіі, падлягала секвестру за дачыненне іх да паўстання |
Ф. 1416. – Воп. 3. – Спр. 13219. – Арк. 45. |
Рукапіс, арыгінал |
17. |
21 чэрвеня 1863 г. |
Рапарт ігуменскага павятовага іспраўніка мінскаму грамадзянскаму губернатару аб разбіцці ў чэрвені 1863 г. ля вак. Перуноў Мост Ігуменскага пав. паўстанцкага атрада Баляслава Свентарэцкага, паланенні Гектара Карказевіча і іншых паўстанцаў і пераследванні рас. войскамі рэшткаў атрада ў Ігуменскім пав., а таксама пра колькасць паўстанцаў, зняволеных у г. Ігумене і адпраўленых з г. Ігумена ў г. Мінск |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1538. – Арк. 4-4 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
18. |
31 жніўня 1863 г. |
Спіс асобаў, якія прынялі ўдзел у паўстанні альбо садзейнічалі яму ў Пінскім пав. |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1522. – Арк. 27-28. |
Рукапіс, арыгінал |
19. |
верасень 1863 г. |
Прашэнне западозраных у дапамозе паўстанцам, арыштаваных і зняволеных у мінскім турэмным замку братоў дваранаў Францішка і Яна Бужымскіх да архіепіскапа мінскага і бабруйскага Міхаіла аб перахрышчанні іх у праваслаўе і вызваленні з пад арышта |
Ф. 296. – Воп. 1. – Спр. 75. – Арк. 8-9. |
Рукапіс, арыгінал |
20. |
4 лістапада 1863 г. |
Загад віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва віцебскаму губернатару аб ссылцы ксяндза Полацкага дамініканскага кляштара Людвіка Пагоскага ў Арэнбургскую губ. і ксяндза Віцебскага касцёла Св. Варвары Паўла Латача ў Пермскую губ. як «цалкам недабранадзейных у палітычных адносінах» і аб следстве пра арыштаванага прыёра Полацкага дамініканскага кляштара Пятроўскага, западозранага ў агітацыі на карысць паўстання. |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31276. – Арк. 10-11. |
Друк, рукапіс, арыгінал |
21. |
7 снежня 1863 г. |
Рапарт віцебскага губернатара камандуючаму войскамі Віленскай вайсковай акругі М.М. Мураўёву аб фарміраванні, дзейнасці і знішчэнні ў красавіку 1863 г. паўстанцкага атрада пад камандаваннем Ігната Будзіловіча ў Аршанскім пав. і аб суджэнні ўзятых у палон паўстанцаў у Смаленскай ваенна-суднай камісіі. |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31289. – Арк. 4-9 адв. |
Друк, рукапіс, чарнавік |
22. |
15 снежня 1863 г. |
Рапарт прыстава 1 га стана Сенненскага пав. Лапіцкага Аршанскай следчай камісіі аб галоўных удзельніках паўстання і дзейнасці паўстанцаў у гэтым стане, у т.л. атрадаў Рычарда Камароўскага і Ігната Будзіловіча |
Ф. 3255. – Воп. 1. – Спр. 3. – Арк. 159-160 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
23. |
лістапад-снежань 1863 г. |
«Усепадданейшы адрас» дваранаў Мінскай губ. імператару з нагоды падаўлення паўстання |
Ф. 320. – Воп. 1. – Спр. 397. – Арк. 1-1 адв. |
Ротапрынт, арыгінал |
24. |
студзень 1864 г. |
Спіс удзельнікаў паўстання, маёмасць якіх падлягала канфіскацыі ў казну |
Ф. 162. – Воп. 1. – Спр. 116. – Арк. 39-40. |
Друк, арыгінал |
25. |
22 лютага 1864 г. |
Указ Мінскага губернскага праўлення ігуменскаму павятоваму страпчаму аб данясенні губернскаму праўленню пра канфіскацыю маёмасці асуджаных удзельнікаў паўстання Адама Берасневіча, Вінцэнта Войны і іншых 23 асобаў |
Ф. 162. – Воп. 1. – Спр. 116. – Арк. 33. |
Друк, рукапіс, арыгінал |
26. |
люты 1864 г. |
Артыкульны спіс асобаў, асуджаных Мінскай ваена-суднай камісіяй пры Каломенскім пяхотным палку ў г. Мінску за ўдзел у паўстанні і спачуванне яму |
Ф. 296. – Воп. 1. – Спр. 90. – Арк. 3-17. |
Рукапіс, арыгінал |
27. |
18 красавіка 1864 г. |
Распараджэнне віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва мінскаму грамадзянскаму губернатару аб перарабленні з каталіцкай у праваслаўную каменнай капліцы ў с. Багушэвічы Ігуменскага пав. камандзіра паўстанцкага атрада памешчыка Баляслава Свентарэцкага |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1638. – Арк. 11-11 адв. |
Рукапіс, друк, арыгінал |
28. |
28 красавіка 1864 г. |
Экзэкуцыйны аркуш аб выкананні 28 красавіка 1864 г. у г. Магілёве смяротнага прысуду над вольнапрактыкуючым доктарам Мінскай губ. і паўстанцкім камісарам Мінскага ваяводства Міхалам Аскеркам |
Ф. 3256. – Воп. 2. – Спр. 29. – Арк. 34-34 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
29. |
30 красавіка 1864 г. |
Іменны спіс 9 сямей, якія жылі ў ваколіцах Рэпішча і Тарнагурка Ігуменскага пав. і былі прызначаны да высялення ў Томскую губ. за падтрымку паўстанцаў |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1522. – Арк. 83-84 |
Рукапіс, копія |
30. |
11 чэрвеня 1864 г. |
Пастанова Часовага палявога аўдытарыята, канфірмаваная 31 траўня 1864 г. М.М. Мураўёвым, аб прысуджэнні за ўдзел у паўстанні да пазбаўлення правоў дваранства, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на пасяленне ў «больш аддаленыя месцы Сібіры» двараніна Рагачоўскага пав. Мікалая Марціноўскага |
Ф. 3256. – Воп. 2. – Спр. 28. – Арк. 10 адв. 11 адв. |
Рукапіс, копія |
31. |
8 ліпеня 1864 г. |
Загад віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва мінскаму грамадзянскаму губернатару аб закрыцці землямерска-таксатарскіх класаў пры Мінскай гімназіі з прычыны «шкоднага накірунку» яе выхавальнікаў мясцовага паходжання |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1647. – Арк. 1-1 адв. |
Рукапіс, друк, арыгінал |
32. |
1 кастрычніка 1864 г. |
Алфавітны спіс асобаў, асуджаных за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг. да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі. |
Ф. 319. – Воп. 1. – Спр. 479. – Арк. 1-65. |
Друк |
33. |
18 снежня 1864 г. |
Загад памочніка віленскага генерал-губернатара А.Л. Патапава віцебскаму губернатару аб арышце ў выпадку з’яўлення ў Віцебскай губ. удзельніка паўстання штабс-капітана Яраслава Дамброўскага, які 2 снежня 1864 г. уцёк з пад варты ў г. Маскве |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31477. – Арк. 1-1 адв. |
Друк, рукапіс, арыгінал |
34. |
1864 г. |
Іменны спіс 38 сялянаў Віцебскага, Лепельскага, Невельскага і Себежскага пав., узнагароджаных медалямі і грашовымі сумамі за актыўны ўдзел у падаўленні паўстання |
Ф. 1430. – Воп. 1. – Спр. 31663. – Арк. 16-17 адв. |
Рукапіс, чарнавік |
35. |
2 траўня 1867 г. |
Цыркуляр міністра ўнутраных спраў статс-сакратара П.А. Валуева губернатарам аб абвяшчэнні 16 красавіка 1866 г. указа аб аблягчэнні пакарання некаторым катэгорыям сасланых удзельнікаў паўстання і аб парадку вяртання правоў і дазволу на вяртанне на радзіму іншаземным падданым |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1812. – Арк. 21-21 адв. |
Друк, рукапіс, арыгінал |
36. |
6 траўня 1874 г. |
Рапарт мазырскага павятовага іспраўніка мінскаму губернатару аб прыбыцці без пісьмовага дазволу ў маёнтак Мерлін Мазырскага пав. да свайго бацькі сасланага ў г. Омск за дачыненне да паўстання і пераведзенага затым у Седлецкую губ. Баляслава Феліксавіча Млынскага |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 2539. – Арк. 1-1 адв. |
Рукапіс, арыгінал |
37. |
9 студзеня 1876 г. |
Запыт таварыша міністра ўнутраных спраў да мінскага губернатара пра магчымасць дазволіць сасланым у Сібір за ўдзел у паўстанні дваранам Ігуменскага пав. Іардана і Іосіфу Корбутам вярнуцца на радзіму |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 3035. – Арк. 1-2. |
Рукапіс, арыгінал |
38. |
27 сакавіка 1876 г. |
Паведамленне генерал-губернатара віленскага, гродзенскага і ковенскага мінскаму грамадзянскаму губернатру аб вяртанні на радзіму з эміграцыі і ссылцы ў Кастрамскую губ. удзельніка паўстання вольнапрактыкуючага доктара г. Навагрудка Уладзіслава Барзабагатага і аб падачы яго жонкай Францішкай прашэння аб прыняцці яе з дзецьмі Уладзіславам і Веранікай у расійскае падданства |
Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 2747. – Арк. 9-10. |
Рукапіс, арыгінал |