НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Знаменательные даты



КАЛЯНДАР

ЗНАМЯНАЛЬНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДАТ
ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

НА 2008 ГОД

1025

гадоў назад (983) у летапісах упершыню згадваюцца яцвягі
Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мн., 1995. С. 20

 

1020

гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянскай рэлігіі ў Кіеўскай Русі.

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн., 1994, с.469

 

1020

гадоў назад (988) пачаў княжыць у Полацку Узяслаў (сын Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды).

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн., 1994, с.469

 

1020

гадоў назад (988) пачаў княжыць у Тураве Святаполк (сын Яраполка, пасынак Уладіміра Святаслававічаў).
Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мн., 1995. С. 20

 

1005

гадоў назад (1003) пачаў княжыць у Полацку Брачыслаў Ізяслававіч.
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн., 1994, с.469

 

990

гадоў назад (1018) адбылася бітва каля Бярэсця аб'яднаных сіл польскага караля Балеслава Храбрага і тураўскага князя Святаполка Яраполчыча з войскам Яраслава Мудрага.
Иллюстрированная хронология истории Беларуси. Мн., 2002. С. 23

 

940

гадоў з часу народнага паўстання ў Кіеве (1068-1069), у выніку якога на вялікакняжанне быў прызначаны полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч.
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн., 1994, с.469

 

930

гадоў назад (1078) адбыўся паход на Полацк чарнігаўскага і смаленскага князя Уладзіміра Манамаха.
Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мн., 1995. С. 25

 

930

гадоў назад (1078) адбыўся паход на Полацк дружын усіх паўдневых княстваў, наўгародцаў і палавецкай арды пад кіраўніцтвам Уладзіміра Манамаха.
Иллюстрированная хронология истории Беларуси. Мн., 2002. С. 27

 

930

гадоў назад (1078) у пісьмовых крыніцах упершыню упамінаюцца Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне), Лагойск (Логожск) і Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне).
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т.2. Мн., 2006. С.177

 


Скачать полную версию календаря - 22 kb (упакован WinRAR v3.62)






Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь