НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Сборники



Правілы для аўтараў «Архіварыуса»

 

  1. «Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні па розных галінах тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы на апублікаваныя працы.
  2. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, якія адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь да навуковых артыкулаў.
  3. Рэдакцыйная калегія публікуе ў першую чаргу артыкулы, прадстаўленыя асобамі апошняга года паслявузаўскага навучання (аспірантура, дактарантура, саіскальніцтва).
  4. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.
  5. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула прадстаўляюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады, аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку.
  6. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола прадставіць дзве рэцэнзіі – доктара і кандыдата навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой зроблена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку.
  7. Рэкамендацыі да друку навуковых артыкулаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі органаў і ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць Вучоныя рады Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, БелНДІДАС, БелНДЦЭД, іншых дзяржаўных архіваў, навуковых і вышэйшых навучальных устаноў.
  8. Для публікацый дакументальных крыніц, матэрыялаў інфармацыйнага характару, рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрабуюцца.
  9. Друкаваная версія артыкула завяраецца подпісам аўтара з прастаўленнем даты, а таксама ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемая пасада, навуковыя ступень і званне, тэлефоны для сувязі з рэдакцыяй. Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула. Назва (без двукосся) і тэкст артыкула, у якім двукоссі пажадана ставіць такія – «…». У дадатку дакументы № 1, 2, 3 і г. д. (калі патрэбна).
  10. Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюме) або рускай (резюме) мовах у залежнасці ад мовы артыкула, а таксама на англійскай (summary) мове аб’ёмам 100–150 слоў.
  11. Аб’ём артыкула не павінен перавышаць больш за 20 тыс. знакаў, аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – 40 тыс. знакаў. Шрыфт Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.
  12. У адпаведнасці з правіламі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь у тэксце спасылкі з пазначэннем нумара і аркуша падаюцца ў квадратных дужках на крыніцы і літаратуру, змешчаныя ў канцы артыкула ў асобным спісе, напрыклад:

    <Тэкст>
    Сведения о митрополите были дополнены данными «Каталога русских архиереев-обновленцев», опубликованного в новой редакции в составе сборника «”Обновленческий” раскол» [1, с. 736–737], на основании материалов базы данных «Епископы и епархии периода гонений на Церковь (1917–1955 гг.)» [2], а также «Общего алфавитного списка православных епископов и раскольнических иерархов 1917–1946 гг.» [3]. В 1928 г., когда его вывели из состава Белорусского Синода и перевели на Крымскую кафедру, он захватил с собой часть документов архива Синода [4, л. 95 об.].
    Обновленцы выступили против восстановления патриаршества в 1918 г., за установление лояльных отношений с Советской властью и изменение традиционных форм религиозной деятельности, не затрагивающих при этом основ вероучения и культа [5].

    Крыніцы і літаратура:
    1. Мануил (Лемешевский), митр. Каталог русских архиереев-обновленцев: Материал для «Словаря русских архиереев-обновленцев» (1922–1944 гг.) // «Обновленческий» раскол (Материалы для церковно-исторической и канонической характеристики) / Сост. И. В. Соловьев. – М.: Крутицкое патриаршее подворье, 2002. – С. 607–981.
    2. Епископы и епархии периода гонений на Церковь (1917–1955 гг.): База данных [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.pstbi.ru/cgi-bin/code.exe/episk.htm?ans. – Дата доступа: 11.01.2010.
    3. Общий алфавитный список православных епископов и раскольнических иерархов 1917–1946 гг. // В кн.: Акты Святейшего Тихона, Патриарха Московского и всея Руси, позднейшие документы и переписка о каноническом преемстве высшей церковной власти, 1917–1943: Сборник в 2-х частях / Сост. М. Е. Губонин. – М.: Республика, 1994. – 559 с.
    4. НИАБ (Национальный исторический архив Беларуси). – Ф. 2786 (Белорусский православный священный синод). – Оп. 1. – Д. 335. – Протоколы заседаний Синода. 03.1928 – 09.1930.
    5. Абнаўленцы // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – С. 7.
  13. За дакладнасць звестак, цытат і спасылак у артыкулах адказнасць нясуць аўтары.
  14. Рэдакцыйная калегія не бярэ платы за апублікаванне навуковых артыкулаў.

Рэдакцыйная калегія «Архіварыуса»
220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55
archivaryus@niab.by







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь