НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі»



17 красавіка у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка «Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Яноўская, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску У. Дарашэўска, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ В.С.Макарэвіч, старшы навуковы супрацоўнік сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытуа гісторыі НАН Беларусі А.Э.Фірыновіч.

Укладальнік зборніка – загадчык аддзела публікацыі дакуметаў НГАБ, кандыдат гістарычных навук Д.Ч.Матвейчык распавёў прысутным аб працы над кнігай, характары захоўваемых у НГАБ дакументаў, найбольш цікавых знаходках.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, а таксама шэраг даследчыкаў гісторыі грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў XIX ст., краязнаўцы, студэнты.

Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі паўстання 1863–1864 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.


Зборнік дакументаў «Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях»


Дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч


Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка



Загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці
Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Яноўская



Дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску У. Дарашэўска


Укладальнік зборніка загадчык аддзела
публікацыі дакуметаў НГА Беларусі Д.Ч.Матвейчык



У часе прэзентацыі


У часе прэзентацыі


У часе прэзентацыі







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь