НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


16 кастрычніка 2015 г. на сайт дададзена інфармацыя аб прэзентацыі



15 кастрычніка 2015 г.у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выданняў архіва, якія пабачылі свет у бягучым годзе: манаграфія «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.» і архіўны даведнік «Картографические материалы в Национальном историческом архиве Беларуси. Минская губерния».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч, аўтар манаграфіі – намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б. Доўнар, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы В.С. Пазднякоў, вядучы спецыяліст аддзела маркетынга выдавецтва «Беларусь» А.А. Садоўская, адзін з скаладальнікаў даведніка – загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Г.М. Кутукова, а таксама адзін з вядучых спецыялістаў у галіне гістарычнай картаграфіі Л.Р. Казлоў.

Кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі адзначаны поспехі НГА Беларусі ў падрыхтоўцы навуковых выданняў і ўкараненні навейшых метадаў у публікацыі архіўных дакументаў. Партнёры архіва з выдавецтва «Беларусь» акцэнтавалі ўвагу на камерцыйным поспеху апошніх выдавецкіх праектаў НГА Беларусі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава арыгіналаў дакументаў XVII– пачатку XIX стст.


Манаграфія "Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг."


Даведачнае выданне "Картографические материалы в
Национальном историческом архиве Беларуси. Минская губерния"



У часе прэзентацыі


Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка



Загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага
інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы В.С. Пазднякоў



Спецыяліст у галіне гістарычнай картаграфіі Л.Р. Казлоў


Дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч


Вядучы спецыяліст аддзела маркетынга выдавецтва «Беларусь» А.А. Садоўская


Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Г.М. Кутукова


Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў


У часе прэзентацыі







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь