НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


16 лістапада 2015 г. Візіт Д.В.Лісейчыкава ў Ватыкан



10–14 лістапада 2015 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў прымаў удзел у Студыйных днях, прысвечаных вывучэнню дакументальнай спадчыны Уніяцкай Царквы, якія праходзілі ў Ватыкане.

Пад час Студыйных дзён адбыліся сустрэчы з Генеральным архіварыўсам Кангрэгацыі айцоў марыянаў у Рыме Вальдэмарам Карпуком, дырэктарам Архіва Кагрэгацыі Усходніх цэркваў у Ватыкане Джанпаола Рыгоцці, дырэктарам Генеральнага архіва ордэна базыльянаў у Рыме Парфірыем Підручным. У ходзе сустрэчы з сакратаром Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архіепіскапам Кірылам Васілём былі абмеркаваны магчымасці працы беларускіх даследчыкаў у архівах Ватыкана.

У ходзе візіта таксама адбылася прэзентацыя манаграфіі Д.В.Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.» , якая была выпушчана НГА Беларусі ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь» улетку 2015 г. Асобнік названай кнігі быў прэзентаваны апостальскім візітататарам для грэка-католікаў Беларусі Сяргеем Гаекам Папе Рымскаму Францыску. Архіў ордэна базыльянаў перадаў у падарунак НГА Беларусі археаграфічныя выданні па гісторыі ордэна на беларускіх землях у XVII–XVIII ст.


Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архіепіскап Кірыл Васіль,
апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Сяргей Гаек.



Дырэктар Генеральнага архіва ордэна базыльянаў у Рыме Парфірый Підручны,
намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў.



Дырэктар Архіва Кагрэгацыі Усходніх цэркваў у Ватыкане Джанпаола Рыгоцці,
намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў.



Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Сяргей Гаек уручае
Папе Рымскаму Францыску падрыхтаваную НГА Беларусі кнігу
«Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.»



Сховішчы Архіва Кагрэгацыі Усходніх цэркваў
утрымліваюць дакументы па гісторыі Беларусі з 1863 г. да нашых дзён.







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь