НачалоКарта сайтаОбратная связь  

Национальный
исторический
архив Беларуси


Візіт дэлегацыі з ЗША



25 красавіка 2014 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У.І. і дырэктара НГА Беларусі Яцэвіча Д.У. з дэлегацыяй Камісіі Злучаных Штатаў Амерыкі па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой на чале з яе старшынёй сп. Лэслі Уайс з удзелам часовага паверанага ў справах ЗША у Беларусі сп. Ітанам Голдрычам.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні магчымага дзвухбаковага супрацоўніцтва ў архіўнай сферы. Сп. Лэслі Уайс і члены амерыканскай дэлегацыі былі азнаёмлены з гісторыяй і фондамі НГА Беларусі, найбольш старажытнымі дакументамі, а таксама з выставай арыгіналаў дакументаў, прысвечанай знакамітым ураджэнцам Беларусі мастаку Марку Шагалу і скульптару Осіпу Цадкіну.


У ходзе сустрэчы


У ходзе сустрэчы


У часе экскурсіі па фондах НГА Беларусі


У часе экскурсіі па фондах НГА Беларусі


У часе экскурсіі па фондах НГА Беларусі







Национальный
исторический архив Беларуси

niab@niab.by
Кропоткина, 55, Минск, Беларусь