Аб правядзенні юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі

4 ліпеня 2023 г. Нацыянальны гіста­рычны архіў Беларусі праводзіць навукова-практычную канфе­рэнцыю «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця», прымеркаваную да 85-гадовага юбілею архіва.

Праблемнае поле канферэнцыі:

– дакументы XIV – пачатку ХХ ст. як крыніцы па гісторыі Беларусі і сумежных краін;

– архіўная справа ў Беларусі: гісторыя, методыка, практыка;

– праблемы забеспячэння захаванасці дакументальнай спадчыны;

– стварэнне навукова-даведачнага апарата да архіўных дакументаў;

– археаграфія і публікацыя дакументаў;

– выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у архіўнай галіне;

– крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Фармат дакладаў і рэгламент канферэнцыі: на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.

Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка яе матэрыялаў. Удзельнікам неабходна падаць да 30 верасня 2023 г. надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, шрыфт Times New Roman, кегль 14 пт (аб’ёмам да 20 000 знакаў). Спасылкі пазначаюцца індэксам у канцы тэксту. Да тэксту далучаецца рэзюмэ памерам да 100 словаў на беларускай, рускай і ангельскай мовах. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі на ежу, транспартныя і іншыя выдаткі аплачваюцца камандзіруючымі арганізацыямі.

Канферэнцыя адбудзецца 4 ліпеня 2023 г. у будынку Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55).

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім дасылаць да 1 чэрвеня 2023 г. на электронны адрас:  85kanf2023@gmail.com (Зянько Аксана Леанідаўна).

Кантактныя асобы:

Макараў Максім Дзмітрыевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – (017) 363 75 26.

Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – (017) 392 64 58.