Беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 27(9 снежня) лістапада 1891 г. Раннія дзіцячыя гады правёў у Гродне (1892–96), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896–1908) і Яраслаўлі (1908–16). Скончыў юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі (1916) і восенню пераехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі. У лютым 1917 цяжка хворы на сухоты выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр 12(25) мая 1917 г.


Творчасць Багдановіча развівалася ў атмасферы вострых сацыяльна-палітычных канфліктаў пачатку XX стагоддзя, яна прасякнута пафасам патрыятычнага служэння сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, ідэямі роўнасці і братэрства, гуманістычнымі ідэаламі. У сваёй паэзіі ён выказваў глыбокае і рознабаковае разуменне гісторыі беларускага народа, яго багатых дзяржаўна-палітычных і культурных традыцый (цыклы вершаў “Старая Беларусь”, “Старая спадчына”), якасна развіў і ўзбагаціў традыцыі народнасці і гістарызму ў новай беларускай літаратуры. Гістарычныя матывы гучаць у вершах “Безнадзейнасць”, “Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі”, у паэтычным цыкле “Места” (1911), паэме “Максім і Магдалена” і вершы “Агата” (абодва 1915). Водгукам на Першую сусветную вайну з’яўляюцца вершы “Ты доўга сядзела за сталом” (1914) і “Цёмнай ноччу лучына дагарала” (1915).
У літаратуразнаўчых і публіцыстычных творах Багдановіч зрабіў сістэматызаваны і комплексны агляд гісторыі беларускай літаратуры ад XII да пачатку ХХ стагоддзя ва ўзаемасувязі з агульнаславянскім і ўсееўрапейскім гісторыка-культурным кантэкстам. Ён паставіў і пачаў распрацоўваць шэраг метадалагічных і гістарыяграфічных пытанняў мінулага. Высока ацэньваў дзяржаўна-палітычны і духоўны набытак Вялікага Княства Літоўскага, узлёт беларускага пісьменства, яе культуры ў эпоху Адраджэння. Адзначыў супярэчлівую ролю ў гісторыі Беларусі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, іх прычыненне да заняпаду старабеларускай культуры, да асіміляцыі беларускага насельніцтва; станоўча ўспрымаў уніяцтва як альтэрнатыву дэнацыяналізацыі ў рэлігійным жыцці беларусаў. Распрацоўваў праблемы этнічнай кансалідацыі беларускага народа, яго нацыянальна-вызваленчага руху (артыкул “Беларускае адраджэнне”, “Беларусы”, “За сто гадоў”, “На беларускія тэмы”, “Аб гуманізме і неабачлівасці”, “Хто мы такія?”, накіды незавершаных прац “З барацьбы Полаччыны з Кіеўшчынай”, “Літоўская Пагоня”). Спрыяў замацаванню ў грамадскай думцы галоўных паняццяў, стасавальных да нацыянальнага развіцця: “Беларусь”, “беларускі народ”, “беларуская нацыя”, “Бацькаўшчына”, “беларуская мова”, “беларуская культура”, “беларуская інтэлігенцыя”, “нацыянальная дзяржава”, “нацыянальная свядомасць”, “нацыянальнае пачуццё”, “беларускі нацыянальны рух” і іншае. У артыкуле “Беларускае адраджэнне” (1915) даў перыядызацыю нацыянальна-вызваленчага руху на працягу XIX – пачатку XX стагоддзя.
Дарэформенны этап, на думку Багдановіча, звязаны з ростам антыпрыгонніцкіх настрояў сярод часткі мясцовай шляхты і ажыўленнем лакальнага, “краёвага” патрыятызму, зараджэннем пераважна ў асяроддзі спаланізаванай інтэлігенцыі новай беларускай літаратуры (Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, У. Сыракомля, А. Кіркор, А. Вярыга-Дарэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч). Паслярэформенны этап (пачатак 1860-х – 1890-я гады) адзначаны сацыяльна-палітычным выбухам падчас паўстання 1863–1864 гг., з’яўленнем беларускага нелегальнага друку (“Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага), зараджэннем народніцка-сацыялістычнага руху (група “Гоман”), паглыбленнем навуковага вывучэння Беларусі, творчасцю Ф. Багушэвіча, які “бадай ці не першы стаў прапаведнікам усебаковага нацыянальнага адраджэння беларусаў, даводзячы, што яны прадстаўляюць асобны, самастойны народ” (Багдановіч М. Збор твораў. Мінск, 1968. Том 2. С. 229–230). Рэвалюцыя 1905–1907 знаменавала пачатак наступнага этапу ў нацыянальна-вызваленчым руху, яго якаснае паглыбленне і дынамізацію (дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады, выдавецкіх, грамадска-культурных суполак і гурткоў, газет “Наша доля”, “Наша ніва”, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, Ядвігіна Ш., Зм. Бядулі, К. Буйло, М. Гарэцкага і іншых). Багдановіч сфармуляваў канкрэтныя патрабаванні беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў кантэксце агульнай барацьбы за дэмакратычныя пераўтварэнні ў Расіі: самакіраванне для Беларусі ў форме “краёвай” аўтаноміі; скасаванне абмежаванняў у адносінах да беларускай мовы, увядзенне яе ў школьнае навучанне, дзяржаўныя ўстановы і царкоўна-рэлігійны ўжытак. Выключнае значэнне надаваў фарміраванню беларускай інтэлігенцыі, падкрэсліваў яе грамадскую і культуратворчую ролю (артыкул “Новая інтэлігенцыя”). Праводзіў ідэю адкрытасці беларускага народа, ўплыў яго культуры на сусветную цывілізацыю, вітаў станоўчы ўплыў на духоўнае жыццё Беларусі суседніх велікарускай і польскай культур, але засцерагаў пры гэтым ад абсалютызацыі ўплыву звонку, каб той “не меў сваёй высновай дэнацыяналізацыю беларускага народа” (Там жа. С. 346). У друкаваных працах, публічных выступленнях Багдановіч выявіў глыбокую дасведчанасць у нацыянальна-адраджэнцкіх рухах братніх славянскіх народаў: украінцаў, чэхаў, сербаў, чарнагорцаў, балгараў, славенцаў, лужыцкіх сербаў, кашубаў (артыкул “Галіцкая Русь”, “Чырвоная Русь”, “Браты-чэхі”, рэцэнзія на кнігу А.Л. Пагодзіна “Славянскі свет”), звярнуў увагу на недастатковасць гістарызму, разумення карэнных гістарычных праблем у паасобных тагачасных публікацыях па славяназнаўству.
Багдановічу пастаўлены помнікі ў Місхоры і Мінску, створаны літаратурныя музеі ў Мінску і Гродне, яго імем названы вуліцы ў Гродне і Мінску.
Літаратура: Каўка А.К. Багдановіч Максім Адамавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. Том 1. С. 271–272.
Справа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні роду Мякотаў, продкаў маці М.Багдановіча. Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 8 жніўня 1799 г. аб зацвярджэнні ў дваранскай годнасці роду Мякотаў, продкаў маці М.Багдановіча. Пратакол Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 8 жніўня 1799 г. аб зацвярджэнні ў дваранскай годнасці роду Мякотаў, продкаў маці М.Багдановіча. Генеалагічная табліца дваранскага роду Мякотаў, продкаў маці М.Багдановіча. Генеалагічная табліца дваранскага роду Мякотаў, продкаў маці М.Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1811 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 65 пазначана сям’я Нічыпара Багдановіча, продка М.Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1811 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 65 пазначана сям’я Нічыпара Багдановіча, продка М.Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла і двара Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1816 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 55 пазначана сям’я Сцяпана Багдановіча, у тым ліку яго сын Лук’ян, прадзед М. Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла і двара Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1816 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 55 пазначана сям’я Сцяпана Багдановіча, у тым ліку яго сын Лук’ян, прадзед М. Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла і двара Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1816 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 55 пазначана сям’я Сцяпана Багдановіча, у тым ліку яго сын Лук’ян, прадзед М. Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла Касарычі Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1834 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 39 и 40 пазначаны сем’і продкаў М.Багдановіча, у тым ліку сям’я яго прадзеда Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла Касарычі Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1834 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 39 и 40 пазначаны сем’і продкаў М.Багдановіча, у тым ліку сям’я яго прадзеда Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян сяла Касарычі Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Іосіфа Казіміравіча Вішчынскага за 1834 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 39 и 40 пазначаны сем’і продкаў М.Багдановіча, у тым ліку сям’я яго прадзеда Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча. Фармулярны спіс уніяцкіх святароў Мінскай губерні за 1834 г., дзе пад № 94 указаны настаяцель Сямёнавіцкай царквы Ігуменскага павета Ян Сцяпанаў сын Мякота, прадзед М. Багдановіча. Фармулярны спіс уніяцкіх святароў Мінскай губерні за 1834 г., дзе пад № 94 указаны настаяцель Сямёнавіцкай царквы Ігуменскага павета Ян Сцяпанаў сын Мякота, прадзед М. Багдановіча. Рэвізкая сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Аляксандра Дамінікавіча Лапы за 1850 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 32 пазначана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча, у тым ліку дзед М.Багдановіча Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч. Рэвізкая сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Аляксандра Дамінікавіча Лапы за 1850 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 32 пазначана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча, у тым ліку дзед М.Багдановіча Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч. Рэвізкая сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Аляксандра Дамінікавіча Лапы за 1850 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 32 пазначана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча, у тым ліку дзед М.Багдановіча Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч. Рэвізкая сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Аляксандра Дамінікавіча Лапы за 1858 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 32 пазначана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча, у тым ліку дзед М. Багдановіча Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч. Рэвізкая сказка сялян маёнтка Касарычы Бабруйскага павета Мінскай губерні памешчыка Аляксандра Дамінікавіча Лапы за 1858 г., дзе сярод дваровых людзей пад № 32 пазначана сям’я Лук’яна Сцяпанавіча Багдановіча, у тым ліку дзед М. Багдановіча Юрый (Ягор) Лук’янавіч Багдановіч. Запіс у метрычнай кнізе Халопеніцкай праваслаўнай царквы Барысаўскага павета Мінскай губерні аб нараджэнні 20 сакавіка і хрышчэнні 25 сакавіка 1862 г. Адама, сына селяніна Георгія Лук’янава Багдановіча і яго законнай жонкі Ганны Фаміной. Запіс у метрычнай кнізе Халопеніцкай праваслаўнай царквы Барысаўскага павета Мінскай губерні аб нараджэнні 20 сакавіка і хрышчэнні 25 сакавіка 1862 г. Адама, сына селяніна Георгія Лук’янава Багдановіча і яго законнай жонкі Ганны Фаміной. Ліст Мінскага губернатара ў Мінскае губернскае праўленне ад 2 кастрычніка 1868 г. аб звальненні з пасады сакратара Ігуменскай гарадской думы губернскага сакратара А.Мякоты, дзеда М. Багдановіча. Спісы пенсіянераў грамадзянскага ведамства Мінскай губерні, дзе пад № 12796 пазначана сям’я ўдавы губернскага сакратара наглядчыка Ігуменскай гарадской бальніцы Таццяны Мякота, у тым ліку яе дачка Марыя, маці М. Багдановіча. Распараджэнне дырэктара Мінскай дырэкцыі народных вучылішч настаўніку 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановічу аб прадстаўленні звестак аб яго літаратурных працах. Рапарт настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча дырэктару народных вучылішч Мінскай губерні ад 4 студзеня 1887 г. аб сваёй навуковай і літаратурнай дзейнасці. Рапарт настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча дырэктару народных вучылішч Мінскай губерні ад 4 студзеня 1887 г. аб сваёй навуковай і літаратурнай дзейнасці. Рапарт настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча дырэктару народных вучылішч Мінскай губерні ад 4 студзеня 1887 г. аб сваёй навуковай і літаратурнай дзейнасці. Рапарт настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча дырэктару народных вучылішч Мінскай губерні ад 4 студзеня 1887 г. аб сваёй навуковай і літаратурнай дзейнасці. Ведамасць аб асобах, якія знаходзяцца на службе ў распараджэнні Мінскай дырэкцыі народных вучылішч і маюць літаратурныя і навуковыя працы, дзе ёсць звесткі аб навуковай дзейнасці А.Я. Багдановіча. Ведамасць аб навуковых і літаратурных працах настаўніка 1-га Мінскага прыходскага вучылішча А.Я. Багдановіча. Прашэнне старшыні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны мінскаму губернатару аб дазволе правядзення аднадзённага скарбоначнага збору ў г. Мінску 4 снежня 1916 г. на карысць таварыства. Спіс служачых Мінскай губернскай харчовай камісіі, якія маюць права закупаць прадукты ў харчовай краме Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюзу дапамогі хворым і параненым воінам. (У спісе пад № 5 значыцца Максім Адамавіч Багдановіч, які загадвае выпрацоўкай такс). Прашэнне старшыні мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны мінскаму губернатару аб дазволе правядзення публічнай лекцыі «Беларускае адрадзенне» («Беларускае адраджэнне») Максіма Адамавіча Багдановіча. План лекцыі «Беларускае адраджэнне» М.А.Багдановіча. Пастановы паседжанняў Мінскай губернскай харчовай камісіі, дзе абавязкі сакратара выконваў М.А. Багдановіч. Пастановы паседжанняў Мінскай губернскай харчовай камісіі, дзе абавязкі сакратара выконваў М.А. Багдановіч. Прашэнне старшыні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны старшыні Мінскага губернскага Таццянінскага камітэта па аказанні часовай дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў, аб выдачы дзецям-сіротам пасёлка Ратамка, якія апякуюцца таварыствам, неабходнага ім адзення, абутку, бялізны. Прадпісанне мінскага губернатара мінскаму паліцмайстару аб обвяшчэнні старшыні мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, прысяжнаму паверанаму В. Чаўсаву адмовы арганізацыі публічнай лекцыі «Беларускае адраджэнне» М.А. Багдановіча. Спіс асоб, у якіх паводле пастановы Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам, якія падлягаюць канфіскацыі харчовых кніжак (У спісе пад № 27 значыцца М.Багдановіч). Спіс асоб, у якіх паводле пастановы Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам, якія падлягаюць канфіскацыі харчовых кніжак (У спісе пад № 27 значыцца М.Багдановіч). Спіс асоб Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам, якім выдадзены кніжкі на атрыманне прадуктаў (У спісе пад № 139 значыцца М.А. Багдановіч, у графе: час выдачы кніжкі – 11 лістапада 1916 г.; у графе: пасада – памёр). Спіс асоб Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам, якім выдадзены кніжкі на атрыманне прадуктаў (У спісе пад № 139 значыцца М.А. Багдановіч, у графе: час выдачы кніжкі – 11 лістапада 1916 г.; у графе: пасада – памёр). Праект на пабудову дома пад літ. А на ўласным пляцы, які належаў памешчыцы Схалястыцы Карказевіч на Аляксандраўскай вуліцы ў г. Мінску, дзе ў 1891 г. нарадзіўся М. Багдановіч. «План зямельнага пляца, размешчанага ў г. Мінску ў 3-й частцы на Нова-Аляксандраўскай вуліцы ўладання згодна з даннай, выдадзенай ў 1858 г. памешчыцы Схалястыцы Карказевіч. Абмежаванне пляца выканана і план гэты складзены, паводле існуючага цяпер уладання <…> згодна з прадпісаннем Мінскага губернскага праўлення ад 19 сакавіка 1882 года за № 225 Слуцкім павятовым каморнікам Паўлоўскім у гэтым жа 1882 годзе”. На чарцяжы пазначаны існуючы двухпавярховы дом, што знаходзіўся ў глыбіні пляца. Праект на пабудову каменнага двухпавярховага з падвалам дома пад літ. А, мураванага хлява пад літ. В і мураванай стайні пад літ. С на пляцы, які належаў Карказевічам у 3-й частцы г. Мінска па Аляксандраўскай вуліцы. Праект зацверджаны 28 ліпеня 1894 г. На чарцяжы ёсць галоўны фасад і разрэз мураванага двухпавярховага жылога дома (цяпер дом № 25 па вул. М. Багдановіча ў г.Мінску). План зямлі з размяшчэннем пабудоў на пляцы № 3 у квартале № 45 па Аляксандраўскай вуліцы ў г. Мінску за 1910 г., дзе пад літ. Б у глыбіні пляца пазначаны змешаны двухпавярховы жылы дом, дзе нарадзіўся М. Багдановіч.
Аўтар-складальнік: У.М.Дзянісаў
Год выставы: 2016