23–24 сакавіка 2023 г. у г. Мінску прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Спадчына вялікай мадэрнізацыі: «Доўгае ХІХ стагоддзе» ў гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы», арганізаваная кафедрай эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам. Канферэнцыя была прысвечана гісторыі Усходняй Еўропы перыяду канца XVIII – пачатку ХХ ст., культурнай антрапалогіі і іншым накірункам сацыяльна-гуманітарных ведаў. Удзел у канферэнцыі ўзялі спецыялісты з Мінска, Віцебска, Гродна, Брэста і Брэсцкай вобласці, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Тулы.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў прадстаўлены вядучымі навуковымі-супрацоўнікамі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргеем Рындзінам і Аксанай Зянько, якія выступілі з дакладамі адпаведна «Использование труда иностранцев на территории Беларуси в годы Первой мировой войны» і «Арганізацыя экскурсій навучэнцаў Віленскай навучальнай акругі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.». У аснове дкладаў ляжаць гістарычныя дакументы, якія захоўваюцца ў НГА Беларусі, таму яны выклікалі заканамерную цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі, а супрацоўнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні.




З 13 па 17 мая 2019 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской знаходзілася з візітам у Нацыянальным архіве Фінляндыі (г. Хельсінкі, Фінляндская Рэспубліка). У склад дэлегацыі ўваходзілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Д.В.Лісейчыкаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, загадчык аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук.