Национальный |
||||
Сборники |
||||||||||||
АРХІВАРЫУСЗборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаўВыпуск II
Серыя: гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства
З М Е С Т Уступ А. К. Голубович. Национальному историческому архиву Беларуси — 65 лет I. Гісторыя Г. М. Брэгер. З гісторыі маёнтка Дамашкавічы II. Публiкацыi архiўных дакументаў В. У. Бабкова. Тры дакументы пра Зафею Слуцкую III. Крынiцазнаўства Р. С. Жаўняркевіч. Сфрагістыка рыма-каталіцкіх парафій былога Ігуменскага павета (XVIII—пачатак XX ст.) IV. Архівазнаўства А. І. Дзярновіч. Кёнігсбергскі таемны архіў: Фармаванне калекцый, публікацыі дакументаў і важнасць архіва для вывучэння гісторыі Беларусі V. Крытыка i бiблiяграфiя А. I. Дзярновiч. «METRICIANA» — спецыялізаванае выданне, прысвечанае Метрыцы ВКЛ VI. Хронiка i iнфармацыя Л. М. Лисова. Переезд НИАБ в новое здание. Год за годом: 1999
Уступ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі прадстаўляе чытачам чарговы выпуск «Архіварыуса». Гэты зборнік, як і папярэдні, складзены па дакументах і матэрыялах XVI — пачатку XX ст. Структура зборніка складальнікамі ў асноўным захавана. Мы працягваем знаёміць чытача з гісторыяй самога архіва, архівістамі-навукоўцамі, якія захоўвалі і захоўваюць наша нацыянальнае гістарычнае багацце — памяць і не даюць ёй зысці ў нябыт. Магчыма, у наступных зборніках з’явіцца дадатковы раздзел, прысвечаны пэўным асобам, выдатнейшым архівістам, лёс якіх звязаны з айчыннымі архівамі. Пяць раздзелаў папярэдняга зборніка пашырыліся яшчэ адным: «Крытыка і бібліяграфія». Складальнікі мяркуюць, што ён дасць змястоўную і карысную інфармацыю аб універсальных гістарычных выданнях пра Беларусь, якія выходзяць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Чытач зможа пазнаёміцца з новым праектам Аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАНБ «Metriciana» і з высокапрафесійнымі разважаннямі і высновамі У. М. Свяжынскага пра выданне «Радзівіліяды» ў Вільні і іншымі матэрыяламі. Гісторыя — гэта заўсёды факты, а ў нашым выпадку аўтары прыводзяць не толькі проста факты, а дакументы, першакрыніцы. Які артыкул не вазьмі з раздзелаў: «Гісторыя» ці «Публікацыя архіўных дакументаў», абавязкова знойдзеш новыя, яшчэ не друкаваныя звесткі, а звесткі пра С. Слуцкую і П. Багрыма В. Бабковай, І. Гашкевіча І. Вернер ці М. Шагала У. Дзянісава — гэта проста адкрыцці, але ні адно адкрыццё ніколі не ставіць кропку пасля сябе, усе яны маюць працяг. Здаецца, пра княгіню і беларускую святую С. Слуцкую сказана і напісана шмат, а вось В. Бабкова пасля новай знаходкі ў біяграфіі княгіні дала навукоўцам роздум над загадкай аб працягласці яе зямнога жыцця. Колькі ж яна пражыла — 25 гадоў, а ці то 27? Цікава, што абедзве лічбы засведчаны рукапісамі. Падобныя пытанні дзесяткі гадоў даследуюцца і дыскусіруюцца навукоўцамі, і толькі новыя архіўныя знаходкі могуць даць адказ. Сведчанне гэтаму — артыкул Зм. Яцкевіча «Радавод Адама Ганорыя Кіркора ў святле новых архіўных дакументаў». Наступныя ж выданні могуць здацца недасведчанаму ва ўсіх нюансах крыніцазнаўства чытачу яўнымі памылкамі. Напрыклад, чаму ў адным і тым жа дакуменце адно і тое ж прозвішча ці то геаграфічная назва маюць розныя варыянты напісання: Сегал— Сагал— Шагал у артыкуле У. Дзянісава «Новыя дакументы да біяграфіі і радаводу Марка Шагала». Тут проста патрэбна ведаць, што такое напісанне характэрна для складальнікаў дакументаў таго перыяду. А рознае ўжыванне назвы Менск і Мінск у артыкуле Г. Брэгера «З гісторыі маёнтка Дамашкавічы» аўтар зрабіў свядома. Ён ужыў напісанне назвы згодна з часам яго змянення. Бясспрэчна, што без глыбокага ведання крыніцазнаўства не абысціся пры працы з архіўнымі дакументамі. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляюцца артыкулы Р. С. Жаўняркевіча, А. А. Лашкевіча, У. М. Свяжынскага з адпаведнага раздзела. Вельмі добра, калі паралельна з дакументамі айчынных архіваў будуць ісці расповеды і пра замежныя архівы і захаванні там матэрыялаў, якія тычацца нашай гісторыі. Мы будзем толькі ўдзячны аўтарам, якія папоўняць раздзел «Архівазнаўства» сваімі даследаваннямі з замежных архіваў, як гэта зрабіў на старонках зборніка А. Дзярновіч. Чарговае выданне «Архіварыуса» — гэта свайго роду візітная картка архіва, якая адлюстроўвае багацце і унікальнасць змешчаных у ім матэрыялаў, над якімі яшчэ патрэбна будзе папрацаваць. Гэта магчымасць сказаць важкае слова аб гісторыі свайго народа, Айчыны, нацыянальнай свядомасці, аб тым, чаго мы варты ў сусвеце.
|
niab@niab.by | |||