Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
12 чэрвеня 2024 г. загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсе беларускага народа (да 80-годдзя правядзення Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» і вызвалення Беларусі)».

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Віцебская вучоная архіўная камісія: да 115-годдзя з дня заснавання».






