ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ

Изображение

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі распачынае новы пілотны праект – «Гарады Беларусі на картах і планах канца XVIII – пачатку XX ст.». У яго рамках будзе праводзіцца адбор карт і планаў беларускіх гарадоў і мястэчак (ці іх частак) са складу фондаў НГА Беларусі № 120 «Мінская губернская чарцёжная», № 1437 «Віцебская губернская чарцёжная», № 2201 «Магілёўская губернская чарцёжная », а таксама іншых фондаў органаў дзяржаўнага кіравання губернямі Расійскай імперыі, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX ст., і размяшчэнне выяўленых матэрыялаў у сетцы інтэрнэт на парталах https://archives.gov.by/ і https://niab.by/. Выкананне праекта будзе спрыяць увядзенню ў навуковы ўжытак картаграфічных матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі (у катэгорыях Малой Радзімы) у асяроддзі моладзі і шырокіх колаў грамадскасці, актывізацыі дзейнасці па вывучэнні гісторыі гарадоў і мястэчак былых Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.

БабруйскВіцебскЛагойск    

МінскНевельСураж

Пiнск