Запыты і паслугі
Паважаныя карыстальнікі архіва!
У сувязі з вялікай колькасцю дасланых і прынятых у работу генеалагічных (даследванні па гісторыі сям’і) і тэматычных (даследванні па гісторыі населеннага пункту, установы, а таксама пацвярджэнне пражывання, навучання, працы і іншых фактаў) запытаў, у мэтах забеспячэння выканання дагаворных абавязкаў па іх з боку архіва ў вызначаны тэрмін, прыём заявак на гэтыя віды даследванняў часова прыпыняецца з 02.04.2026.
У сувязі з вялікай колькасцю дасланых і прынятых у работу ад фізічных асоб біяграфічных запытаў, у мэтах забеспячэння выканання дагаворных абавязкаў па іх з боку архіва ў вызначаны тэрмін, прыём заяў ад фізічных асоб часова прыпыняецца з 13.04.2026
У сувязі з вялікай колькасцю дасланых і прынятых у работу запытаў на выраб лічбавых копій, у мэтах забеспячэння выканання дагаворных абавязкаў па іх з боку архіва ў вызначаны тэрмін, прыём заяў на выраб лічбавых копій з арыгіналаў дакументаў часова прыпыняецца з 17.04.2026.
Пра аднаўленне прыёму заявак будзе абвешчана дадаткова на афіцыйным сайце архіва.
Прыносім прабачэння за ўзнікшыя нязручнасці.
У сувязі са значным павелічэннем колькасці запытаў на выраб лічбавых копій дакументаў тэрміны выстаўлення рахункаў і выканання заказаў могуць быць павялічаны. З 04.04.2024 тэрміновае (пазачарговае) выкананне запытаў або тэрміновае выкананне работ па вырабе лічбавых копій часова прыпынена. Аб аднаўленні прыёму заявак будзе паведамлена дадаткова.
У сувязі з планавай падрыхтоўкай архіўных дакументаў для сканавання, прыём запытаў ад фізічных асоб на сканаванне цалкам усёй справы прыпыняецца з 26.08.2024. Аб аднаўленні прыёму ўказаных запытаў будзе паведамлена дадаткова.
Кансультацыі і адказы на пытанні па біяграфічных і генеалагічных запытах можна атрымаць у працоўныя дні з 09.30 да 17.00 па тэлефонах:
(+375 17) 363 50 80
(аддзел выкарыстання дакументаў і інфармацыі, генеалагічныя і тэматычныя запыты)
(+375 17) 363 50 80,
(+375 17) 379 76 92
(аддзел выкарыстання дакументаў і інфармацыі, біяграфічныя запыты).
Адначасова інфармуем, што з дакументамі архіва можна працаваць самастойна ў чытальнай зале архіва. З інфармацыяй аб рабоце чытальнай залы можна азнаёміцца на вэб-сайце архіва www.niab.by па спасылцы.
НГА Беларусі аказвае наступныя віды паслуг:
!!!Звяртаем увагу, што зацікаўленая асоба павінна звярнуцца ў архіў з заявай на імя дырэктара. Заява павінна змяшчаць наступныя звесткі: прозвішча і ініцыялы заяўніка і адрас пастаяннага месца жыхарства, звесткі па сутнасці запыту, гарантыі аплаты даследавання.
- Біяграфічныя запыты: усталяванне і пацвярджэнне даты нараджэння, шлюбу, смерці канкрэтных асоб (спампаваць ўзор заявы на выкананне біяграфічных запытаў). Біяграфічны запыт
- У выпадку прадстаўлення Заказчыкам некарэктных/варыятыўных/недакладных звестак, якія датычацца даты ажыцяўлення абраду, альбо культавай установы, у якой ажыцяўляўся абрад, альбо веравызнання асобы, якая цікавіць, НГАБ пакідае за сабой права ў рамках выканання аднаго запыту ажыцяўляць пошук метрычнага запісу толькі па адной з прадстаўленых звестак.
- З пералікам наяўных на захоўванні ў архіве метрычных кніг па яўрэйскіх таварыствах (сінагогах) можна азнаёміцца па спасылцы.
- Генеалагічныя запыты: правядзенне даследавання па гісторыі сям'і (спампаваць ўзор заявы на генеалагічнае даследаванне сям'і).
- Ўзор заявы на працу ў чытальнай зале па даследаванні генеалогіі сям'і (спампаваць ўзор заявы на працу ў чытальнай зале па даследаванні генеалогіі сям'і).
- Тэматычныя запыты і пералікі: правядзенне даследавання па гісторыі населенага пункта, установы, а таксама пацвярджэнне пражывання, вучобы, працы і інш. фактаў, складанне пералікаў дакументаў па розных тэмах, якія ахопліваюць канкрэтныя геаграфічныя і храналагічныя рамкі.
- Даследванні па фондах устаноў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай праводзяцца толькі па справах, якія маюць унутраныя вопісы (гл. раздзел «Навукова-даведачны апарат» – «Фонды» – «Унутраныя вопісы спраў»).
- Выраб лічбавых копій архіўных дакументаў (з магчымасцю запэўніванні іх друкаваных копій) (спампаваць ўзор заявы на выраб лічбавых копій архіўных дакументаў).
- Узор звароту ад установы на працу ў чытальнай зале па навуковай тэме
- Выдача разрешения на вывоз копий архивных документов
!!!Што неабходна для правядзення даследавання?
Для правядзення даследавання па гісторыі сям'і неабходна ўказаць населены пункт (з указаннем пры магчымасці сучаснага або гістарычнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення), пералічыць усіх вядомых асоб запытваемага сям'і, хоць бы прыкладныя гады іх нараджэння, смерці, веравызнанне (праваслаўны, каталік, іудзей, лютэранін і т. п.), месца жыхарства: у якой губерні (вобласці), павеце (раёне), воласці (сельсавеце) знаходзіўся населены пункт; саслоўе або род заняткаў (дваране, сяляне, купцы, мяшчане і т. п.).
Кошт паслуг архіва
У адпаведнасці з Прэйскурантам на работы і паслугі, якія выконвае НГА Беларусі, зацверджаным загадам дырэктара НГА Беларусі ад 05.05.2021 № 9, з 05.05.2021 устаноўлены наступны кошт архіўных паслуг:
| Найменне работы (паслугі) | Адзінка вымярэння | Кошт, беларускіх рублёў |
| Выкананне тэматычнага запыту* | запыт |
перадаплата – 60,00 - 240,00** поўны кошт – да 600,00 |
| Выкананне генеалагічнага запыту* | « – » |
перадаплата – 360,00 поўны кошт – да 1800,00 |
| Выкананне біяграфічнага запыту | « – » | 55,00 |
| Выдача дублікату архіўнай даведкі (архіўнай копіі) | « – » | 25% ад кошту запыту на дзень звароту па дублікат |
|
Выраб лічбавай копіі*** адной старонкі фармату А4**** з арыгінала архіўнага дакумента (пры адсутнасці фонда карыстання);
с разрозненнем 600 dpi, тып файла TIFF |
1 копія |
2,50
50% дадаткова ад кошту вырабу лічбавай копіі ў стандартнай якасці |
| Выраб лічбавай копіі аднаго кадра мікрафільма без выбаркі кадраў |
1 копія |
1,60 |
| Выраб лічбавай копіі аднаго кадра мікрафільма з выбаркай кадраў |
1 копія (1 кадр) |
2,00 |
| Выраб лічбавай копіі з наяўнай у фондзе карыстання лічбавай копіі | « – » | 1,60 |
| Выраб лічбавай копіі адной старонкі фармату А4 з арыгіналу архіўнага дакумента з завярэннем на папяровым носьбіце |
1 копія 1 старонка А4 |
3,50 |
| Выраб лічбавай копіі аднаго кадра мікрафільма з выбаркай кадраў і з завярэннем на папяровым носьбіце | « – » | 2,50 |
| Выраб лічбавай копіі аднаго кадра мікрафільма без выбаркі кадраў і з завярэннем на папяровым носьбіце | « – » | 2,10 |
| Выраб лічбавай копіі з наяўнай у фондзе карыстання лічбавай копіі з завярэннем на папяровым носьбіце | « – » | 2,50 |
| Метадычная дапамога ў выяўленні інфармацыі па дакументах архівах |
1 кансультацыя 1 гадзіна |
15,00 |
| Правядзенне экскурсіі, падрыхтоўка і здымка тэлеперадач у архіве | 1 раб. дзень | 104,45 |
| Складанне загалоўкаў спраў да 1917 года | 1 загаловак | 5,78 |
| Складанне загалоўкаў спраў пасля 1917 года | « – » | 3,58 |
| Тэрміновае (пазачарговае) выкананне запыту альбо тэрміновае выкананне работы па вырабе лічбавай копіі***** | « – » | 50% дадаткова ад кошту выканання запыту (замовы) |
* Канчатковы разлік адбываецца зыходзячы з фактычна патрачанага часу (рабочых дзён). У выпадку невыяўлення (адсутнасці) звестак перадаплата ідзе ў залік праведзенай работы.
** Памер сумы авансу (перадаплаты) і канчатковы кошт вызначаецца з улікам паўнаты прадастаўленых заяўнікам пошукавых дадзеных аб запытаных звестках, дакументах (нумару фонду, вопісу, справы, назвы дакумента).
*** У стандартнай якасці выраб лічбавых копій дакументаў адбываецца ў разрозненні 300 dpi у фармаце JPEG.
**** Выраб лічбавых копій архіўных дакументаў, памер якіх перавышае фармат А4, аплачваецца прапарцыянальна іх фактычнаму памеру.
***** Тэрмін выканання біяграфічнага запыту (стварэння лічбавай копіі) – да 10 рабочых дзён з дня паступлення аплаты. Тэрміновае выкананне запыту – да 3 рабочых дзён з дня паступлення аплаты.
З пералікам лічбавых копій, якія маюцца ў фондзе карыстання, можна азнаёміцца тут.
Аплата паслуг архіва здзяйсняецца толькі пасля атрымання адпаведнага інфармацыйнага ліста альбо рахунку з указаннем сумы аплаты. Зрабіць аплату можна як у банкаўскай установе, так і з дапамогай адвольнага плацяжу ў сістэме Інтэрнэт-банкінгу. З узорам запаўнення формы пры аплаце з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу можна азнаёміцца тут.








