Чытальная зала
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЧЫТАЛЬНАЙ ЗАЛЫ!
08.08.2025 у сувязі з правядзеннем тэхнічных работ па замене сеткавага абсталявання ў архіве будзе адсутнічаць доступ да лакальнай сеткі. Перагляд лічбавых копій дакументаў у чытальнай зале ажыццяўляцца не будзе. Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
Шаноўныя карыстальнікі архіва!
Паведамляем, што ў будынку архіва з 2 чэрвеня 2025 г. пачаліся будаўніча-мантажныя работы ў рамках капітальнага рамонту. Плануемы тэрмін рамонтных работ – 5 месяцаў. З улікам вышэйсказанага на час правядзення рамонту з 02.06.2025 усе архівасховішчы зачыняюцца (выдача арыгіналаў спраў і мікрафільмаў ажыццяўляцца не будзе). Плануемы тэрмін аднаўлення работы архівасховішчаў – лістапад 2025 года. Дадатковая інфармацыя пра канкрэтныя тэрміны аднаўлення работы будзе размешчана на афіцыйным сайце архіва.
Просім улічваць гэтую інфармацыю як пры планаванні даследчых работ у архіве, так і пры накіраванні адпаведных запытаў.
Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
З 01.10.2024 па тэхнічных прычынах часова прыпыняецца выдача ў чытальную залу комплексу фондаў з архівасховішча №4 (спіс фондаў прыкладаецца).
Даведкі па тэл.:
Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11):
-
панядзелак: санітарны дзень
-
аўторак-чацвер: 9.00 – 20.00
-
пятніца: 9.00 – 18.45
-
субота: 9.00 – 15.15
-
нядзеля: выходны
Час працы чытальнай залы № 2 (памяшканне 10):
-
панядзелак: санітарны дзень
-
аўторак-чацвер: 9.00 – 17.30
-
пятніца: 9.00 – 16.15
-
субота, нядзеля: выходныя
-
штогод з 1 чэрвеня па 31 жніўня не працуе
Час працы чытальнай залы № 1 (памяшканне 11) штогод з 1 чэрвеня па 31 жніўня:
-
панядзелак: санітарны дзень
-
аўторак-чацвер: 9.00 – 17.00
-
пятніца: 9.00 – 16.00
-
субота, нядзеля: выходныя
Да работы з дакументамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі дапускаюцца карыстальнікі, якія дасягнулі паўналецця і маюць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта, від на жыхарства) на падставе заявы ўстаноўленага УЗОРУ.
Карыстальнікам, якія плануюць працу па навуковай тэме, неабходна прадставіць ліст (адносіну) арганізацыі, якая іх накіравала, навуковай установы, установы адукацыі або іншай установы для выканання службовага задання або распрацоўкі планавых тэм, напісання дыпломных, дысертацыйных або іншых работ, у якіх указваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) карыстальніка, пасада, вучонае званне або ступень, тэма, храналагічныя рамкі і мэта даследавання.
УЗОР адносіны ад установы.
Рэгістрацыя карыстальнікаў у чытальнай зале архіва ажыццяўляецца пры асабістай прысутнасці па папярэднім запісе. Афармленне чытацкага білета ажыццяўляецца пры прад’яўленні карыстальнікамі дакументаў, якія сведчаць іх асобу, а таксама прадстаўленні фатаграфіі памерам 3Х4.
Запіс і даведкі па тэлефоне: (+375 17) 363 43 09.
Заказ на выдачу дакументаў для працы ў чытальнай зале па электроннай пошце chit.zal@niab.by прымаецца толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў не пазней, чым за 5 працоўных дзён да ўзгодненай даты наведвання. Тэрміны падрыхтоўкі дакументаў да выдачы ў чытальную залу і дату запісу неабходна ўдакладняць па тэл. (+375 17) 363 43 09.
Падставай для выдачы дакументаў з’яўляецца бланк заказу, запоўнены ва ўстаноўленым парадку ў фармаце Word згодна з УЗОРАМ. Іншыя формы бланкаў па электроннай пошце не прымаюцца.
Абавязковымі элементамі для запаўнення бланкаў з’яўляюцца:
-
прозвішча, ініцыялы карыстальніка;
-
нумар чытацкага білета/дата рэгістрацыі;
-
дата наведвання чытальнай залы;
-
тэма даследавання;
-
пошукавыя дадзеныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў у парадку іх узрастання);
-
загалоўкі спраў;
-
дата замовы.
Заказы, аформленыя з парушэннем вышэйпералічаных патрабаванняў, да выканання не прымаюцца.
УЗОР бланка заказу на выдачу дакументаў у чытальную залу.
Перад наведваннем чытальнай залы архіва трэба пераканацца, што ваш заказ прыняты да выканання ў супрацоўнікаў чытальных залаў па тэлефонах:
(+375 17) 363 43 09 (1 зала); 361 15 56 (2 зала)
Звяртаем вашу ўвагу, што:
1. Чытальная зала працуе без перапынку на абед.
2. У дні дзяржаўных свят чытальная зала не працуе, напярэдадні дзяржаўных свят працоўны дзень чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну працы.
3. Прыём карыстальнікаў спыняецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.
4. Зварот спраў карыстальнікамі работніку чытальнай залы ажыццяўляецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.