Структура архіва
Кіраўніцтва
Дырэктар архіва
ЯЦЭВІЧ ДЗМІТРЫЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ
Дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі».
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1978 г. у г. Барысаве Мінскай вобласці.
У 1997 годзе скончыў прыборабудаўнічае аддзяленне Барысаўскага політэхнічнага тэхнікума.
У 2002 годзе скончыў факультэт гаспадарчага права Беларускага інстытута правазнаўства, у 2006 г. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».
З 2002 па 2009 г. займаў пасады вядучага юрысконсульта, галоўнага юрысконсульта, кансультанта прававога ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2009 года па красавік 2012 г. – праца ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзе курыраваў дзейнасць Дэпартамента па архівах справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
З красавіка 2012 г. – дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі».
Намеснікі дырэктара архіва
КАЎГАНАВА ІРЫНА ІВАНАЎНА
ЛІСЕЙЧЫКАЎ ДЗЯНІС ВАСІЛЬЕВІЧ
Падраздзяленні
Дзейнасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі забяспечваюць асноўныя і дапаможныя структурныя падраздзяленні.
Асноўныя структурныя падраздзяленні:
- аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
- аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм;
- аддзел старажытных актаў;
- аддзел выкарыстання дакументаў і інфармацыі;
- аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
- аддзел навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці
Дапаможныя структурныя падраздзяленні:
- група дакументацыйнага забеспячэння;
- група інжынерна-тэхнічнага забеспячэння;
- адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел;
- бухгалтэрыя.
У архіве функцыянуе чытальная зала і навукова-даведачная бібліятэка.