Удзел НГА Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»
11–12 чэрвеня 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава прыняла ўдзел у працы навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёну», якая адбылася у г. Докшыцы.
Канферэнцыя сабрала больш за 50 гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, мастацтвазнаўцаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і краязнаўцаў з Докшыц, Мінска, Віцебска, Глыбокага, Дзяржынска, Наваполацка і Полацка. Удзельнікі канферэнцыі наведалі мемарыяльны комплекс «Шунеўка», створаны для ўвекавечання памяці аб трагедыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 мая 1943 г. падчас правядзення карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы спалілі в. Шунеўка разам з жыхарамі.
У ходзе работы канферэнцыі В. Волкава выступіла з дакладам «Дакументы па гісторыі Докшыц напярэдні і ў гады Першай сусветнай вайны». Ад імя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі напярэдадні 620-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2027 годзе, старшыні Докшыцкага Савета раённых дэпутатаў Валянціне Рандарэвіч быў перададзены памятны падарунак – каляровая копія дакумента з фондаў НГА Беларусі па гісторыі г. Докшыцы (пашпарт жыхара г. Докшыцы за 1913 год) – для папаўнення музейнай калекцыі.
Уручэнне памятнага падарунка на канферэнцыі
Удзельнікі канферэнцыі ля мемарыяльнага комплексу «Шунеўка»








